Сустрэча з паэтам-земляком у Роўкавіцкай сярэдняй школе Чачэрскага раёна

  • 3780
  • 09:25
  • 22.02.2017
  • Гомельская правда
Поделиться
У Роўкавіцкай сярэдняй школе Чачэрскага раёна у Міжнародны дзень роднай мовы сустракалі мастака слова, паэта, земляка Міхаіла Міхайлавіча Болсуна, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, лаўрэата міжнароднай прэміі Баяна, лаўрэата абласной літаратурнай прэміі імя Анатоля Грачанікава, ганаровага грамадзяніна Чачэрскага раёна.

Сустрэча у беларускамоўнай школе праходзіла ў кабінеце роднай мовы, дзе сабраліся вучні старэйшых класаў, педагогі. Міхаіл Болсун з першых хвілін зацікавіў слухачоў аповедам старонак сваёй біяграфіі, а потым пранікнёна гаварыў пра мастацкую дзейнасць, тэматыку і праблематыку сваіх твораў, імкнуўся словам выклікаць шчырыя пачуцці, акцэнтаваў увагу на тым, як важна ў жыцці «не кім быць, а якім быць», як важна неабыякава адносіцца да сваёй прафесійнай справы. Зразумела, і пра адметнасць нашай роднай мовы ішла размова. Вучні пыталіся ў паэта таксама і пра зборнікі, вершы, пра пачатак літаратурнай працы, пра сучасную паэзію. Вучні чыталі на памяць вершаваныя творы паэта-земляка:
... Сцяжынка знаёмая ўецца.
Трава зноў у пацерках рос.
Нястрымана просіцца сэрца
У цішу зарэчных бяроз...
Вершы Міхася Болсуна прасякнуты любоўю да роднай зямлі, да Бацькаўшчыны, гераічнага мінулага, кранаюць душу пяшчотаю і дабрынёю, - падкрэсліў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Васіль Рудабелец.
Амаль дзве гадзіны размовы з такім таленавітым чалавекам праляцелі незаўважна. На развітанне паэт падпісаў зборнік вершаў «Роднае, блізкае», пакінуў на памяць школьнікам аўтографы і незабыўныя ўражанні ад сустрэчы.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей