Жыхары Петрыкаўшчыны правялі дабрачынны анлайн-прабег у падтрымку медработнікаў

  • 4929
  • 09:10
  • 08.07.2020
  • Гомельская правда
Поделиться
У спартыўную гісторыю раёна ўвайшоў анлайн-прабег “Дзякуй урачам–2020”, паведамляе petrikov.by.
У спартыўную гісторыю раёна ўвайшоў анлайн-прабег “Дзякуй урачам–2020”, паведамляе petrikov.by.



Арганізатары прапанавалі адправіць слова “ўдзельнічаю” на нумар Viber, запоўніць анкету і ўнесці стартавы грашовы ўнёсак на дабрачынны разліковы рахунак. Прафесійныя спартсмены і проста аматары фіксавалі вынікі анлайн-прабегу праз мабільныя дадаткі, спартыўны гадзіннік або дадзеныя з бегавых дарожак, затым размяшчалі скрыншот вынікаў у сацыяльных сетках з хэштэгам #спасибоврачамПетриков.

– Праект быў накіраваны на падтрымку медыцынскіх работнікаў – лекараў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітараў, вадзіцеляў “хуткай дапамогі” – усіх, хто кругласутачна самааддана ратуе жыцці людзей і клапоціцца пра іх здароўе, – адзначыла начальнік аддзела спорту і турызму Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Жукавец. – Аматары бегу з усяго раёна і не толькі аб’ядналіся ў агульным парыве аказаць дапамогу медыцынскім работнікам. У выніку сваё “дзякуй” лекарам сказалі 55 чалавек.

Удзельнікі і спонсары анлайн-прабегу былі ўзнагароджаны памятнымі медалямі і падзякамі.



Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей