Юбілеі знакамітых пісьменнікаў – ураджэнцаў нашага краю шырока адзначаюць на Гомельшчыне

  • 3218
  • 14:01
  • 06.10.2020
  • Уладзімір Мікалаеў
Поделиться
2020 год – юбілейны ў дачыненні да народных пісьменнікаў Беларусі Івана Навуменкі, Андрэя Макаёнка, Івана Шамякіна і Івана Мележа.
2020 год – юбілейны ў дачыненні да народных пісьменнікаў Беларусі Івана Навуменкі, Андрэя Макаёнка, Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Мележ.jpg
Іван Мележ

16 лютага лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, прэміі імя Ленінскага камсамола Беларусі, заслужанаму дзеячу навукі Беларусі, акадэміку Івану Навуменку споўнілася б 95 гадоў. Да гэтай падзеі ў творчай лабараторыі Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны з удзелам абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў абласной універсальнай бібліятэцы імя
У. І. Леніна была прымеркавана творчая вечарына «Ён быў сынам сваёй эпохі». У бібліятэках практычна ўсіх устаноў адукацыі і культуры вобласці на працягу бягучага года прайшлі творчыя імпрэзы, выставы кніг пісьмен­ніка-земляка. Сярод знакавых падзей, прымеркаваных да юбілею, – правядзенне ў анлайн-фармаце абласной універсальнай бібліятэкай імя У. І. Леніна сумес­на з навукоўцамі ўніверсітэта імя Ф. Скарыны міжнародных навуковых чытанняў «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры».

Науменко 2.jpg
Іван Навуменка

12 лістапада наша краіна будзе святкаваць 100-годдзе народнага пісьменніка Беларусі, драматурга Андрэя Макаёнка. Варта адзначыць, што літаратурныя падзеі, творчыя мерапрыемствы ў яго гонар дастаткова шырока ладзіліся і ладзяцца як на малой радзіме літаратара, так і ва ўсёй вобласці, нямала з іх адбылося і па ініцыятыве абласной пісьменніцкай арганізацыі. Асабліва шмат творчых акцый праведзена ў створанай у 2016 годзе ў абласной бібліятэцы мемарыяльнай зале Андрэя Макаёнка. Супрацоўнікі аддзела краязнаўства правялі дзя­сяткі цікавых экскурсій. Значнае гучанне набыла і арганізаваная абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі з 31 жніўня па 10 верасня дэкада сучаснай беларускай літаратуры, прысвечаная багатай літаратурнай спадчыне і памяці Андрэя Ягоравіча. Яна стартавала творчымі справаздачамі літаратараў ва ўстановах адукацыі і культуры вобласці, прадоўжылася нават у сёлетняй сталіцы беларускага пісьменства – Бялынічах. Напярэдадні ж юбілейнага дня нараджэння Макаёнка з удзелам пісьменнікаў і навукоўцаў у абласной бібліятэцы ў анлайн-фармаце пройдзе навуковая канферэнцыя, пры­свечаная таленавітаму творцу і земляку. У гонар класіка ў аблас­ным цэнтры таксама плануецца ўрачысты сход. А завершыцца вечар памяці незвычайным выступленнем народнага аматарскага тэатра «Грачи»: самадзейныя артысты – супрацоўнікі бібліятэкі ўпершыню прадставяць на суд гледачоў прэм’еру спектакля па матывах драматычных твораў пісьменніка. 

фото белта.jpg
Іван Шамякін

Шырока на Гомельшчыне адзначаць і яшчэ два юбілеі народных пісьменнікаў-класікаў Івана Шамякіна і Івана Мележа. Аблас­ная пісьменніцкая арганізацыя ўжо аб’явіла аб правядзенні літаратурных конкурсаў.

– Першы з іх – абласны літаратурны конкурс эсэ і замалёвак «Сям’я – аснова кахання і шчасця», прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, – адзначыў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. – Мы не проста так назвалі гэты конкурс: як вядома, Іван Шамякін быў моцным сем’янінам. З будучай жонкай пазнаёміўся школьнікам, у 19 гадоў пажаніліся. У шчаслівым шлюбе пражылі 58 гадоў. Ні вайна, ні жыццёвыя выпрабаванні не змаглі разлучыць закаханых. Гэта прыклад сапраўднай беларускай сям’і, якая і павінна заставацца самай галоўнай каштоўнасцю ў дзяржаве. Конкурс праводзіцца з 15 кастрычніка 2020 года да 15 студзеня 2021 года, удзел у ім могуць прыняць усе жадаючыя з 14 гадоў.

Макаенок.jpg
Андрэй Макаёнак

А назву другога конкурсу – кароткіх апавяданняў (ён пры­свечаны 100-годдзю з дня нара­джэння Івана Мележа), – дала адна з першых яго кніг «Белыя вішні і яблыні». Праводзіцца конкурс з 1 лістапада 2020 года па 20 студзеня 2021 года. Даслаць свае празаічныя творы могуць усе жадаючыя з 14 гадоў.

У юбілейныя даты нараджэння класікаў беларускай літаратуры ў Гомелі і на іх малой ра­дзіме пройдуць урачыстыя сходы, творчыя сустрэчы калег па пяру і канцэрты. А ў верасні 2021 года пісьменнікі вобласці запланавалі традыцыйную дэкаду сучаснай літаратуры ў гонар Шамякіна і Мележа, падчас якой будуць даносіць да юнага і дарослага чытача, што мы, беларусы, павінны добра ведаць сваю гісторыю, культуру, мастацтва, і, зразумела, чытаць творы класікаў і сучас­нікаў. У гэтым – аснова нашай чалавечай годнасці, з гэтага пачынаецца клопат пра дзяржаву, пра яе культуру, маральнасць і духоўнасць.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей