Высокіх узнагарод удастоены гамяльчане: указ Прэзідэнта

  • 2285
  • 19:02
  • 25.12.2020
Поделиться
За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у удасканальванне падатковай сістэмы рэспублікі, развіццё нафтавай, хімічнай і перапрацоўчай прамысловасці, сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, заслугі ў сферы адукацыі і спорту Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у удасканальванне падатковай сістэмы рэспублікі, развіццё нафтавай, хімічнай і перапрацоўчай прамысловасці, сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, заслугі ў сферы адукацыі і спорту Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

медалём «За працоўныя заслугі»

БАРСУКОЎ Дзмітрый Сяргеевіч – брыгадзір брыгады № 1 КСУП «Брылёва», Гомельскі раён;

БОГАЧ Арсеній Арсеньевіч – аператар тэхналагічных установак паліўна-каталітычнай вытворчасці ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»;

ВЕРХАТУРАЎ Аляксандр Мікалаевіч – трэнер-выкладчык па баскетболе дзяржаўнай установы «Рэчыцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1»;

ГАРБАЧОЎ Пётр Іванавіч – цясляр упраўлення аддзелачных і генпадрадных работ ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»;

ДОЙЛІДАВА Наталля Мікалаеўна – начальнік упраўлення ўліку падаткаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці;

КОНЧЫЦ Віктар Пятровіч – дырэктар будаўнічага ўпраўлення № 243 ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»;

МІШОТА Ніна Лявонцьеўна – начальнік участка птушкагадоўлі КСУП «Саўгас-камбінат «Зара», Мазырскі раён;

МУЖЧЫНІН Віктар Мікалаевіч – электразваршчык ручной зваркі будаўнічага ўпраўлення № 243 ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»;

САМОЙЛЕНКА Міхаіл Мікалаевіч – аператар тэхналагічных установак нафтахімічнай вытворчасці ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»;

ФЕДЧАНКА Уладзімір Мікалаевіч – слесар-рамонтнік цэха фосфарнай кіслаты ААТ «Гомельскі хімічны завод»;

ЦЯСЛЮК Іван Мікалаевіч – памочнік кіраўніка арганізацыі па транспартнай лагістыцы ААТ «Гомельскі хімічны завод»;

ЧУМАКОЎ Сяргей Уладзіміравіч – старшы вытворца работ будаўнічага ўпраўлення № 243 ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»

медалём Францыска Скарыны

ПЕРВІЦКІ Сяргей Віктаравіч – начальнік групы архітэктурна-канструктарскай майстэрні ААТ па комплексным праектаванні аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння «Інстытут Гомельграмадзянпраект».

* * *

За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, вялікі асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, заслугі ў развіцці сферы адукацыі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

медалём «За працоўныя заслугі»

АНДРУШЧАНКА Ала Іванаўна – начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля;

КАВАЛЬКОВА Аксана Міхайлаўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 16 г. Мазыра»;

КУДЗЯНЬЧУК Мікалай Мікалаевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама;

ЛУК’ЯНЕНКА Тамара Дзям’янаўна – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага аблвыканкама;

РЫБАК Алёна Уладзіміраўна – дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 59 г. Гомеля»;

ЯКУШАЎ Рыгор Рыгоравіч – старшыня Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў.

* * *

За плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадска-палітычную дзейнасць Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 

ПРЫВАЛАЎ Уладзімір Аляксандравіч – намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей