Вопыт вайны не знікне бясследна. 2021 год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства
Вопыт вайны не знікне бясследна. 2021 год у Беларусі аб’яўлены Годам народнага адзінства
У гэтыя дні з асаблівай цеплынёй у сэрцы згадваеш нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, народных пісьменнікаў Беларусі Івана Мележа і Івана Шамякіна.
У гэтыя дні з асаблівай цеплынёй у сэрцы згадваеш нашых землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, народных пісьменнікаў Беларусі Івана Мележа і Івана Шамякіна.

Іван Шамякін, Іван Мележ і першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў
Рыхтуемся да іх 100-годдзяў з дня нараджэння, рыхтуемся і да знакавай падзеі – Усебеларускага народнага сходу. Два нашы слынныя празаікі заўжды былі ў гушчыні жыцця свайго народа, ведалі яго турботы, мары і спадзяванні, пра што і пісалі ў сваіх самых значных эпічных творах. «Палеская хроніка», «Мінскі напрамак» Івана Мележа, «Глыбокая плынь», «Трывожнае шчасце» Івана Шамякіна, як і многія іншыя іх творы неаддзельныя ад гісторыі Беларусі. Іх галоўныя героі – з народа. А карэнныя пераўтварэнні ў паслярэвалюцыйнай вёсцы, калектывізацыя, затым Вялікая Айчынная вайна і былі тымі гістарычнымі зрухамі, што паўплывалі на лёсы беларусаў.
Аўтограф Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў кнізе ганаровых гасцей музея Івана Мележа ў Глінішчы
Ці не таму і сёння, на няпростым этапе нашага жыцця, мы, хто вырас на гэтай класічнай літаратуры, усё часцей паглыбляемся ў сваё мінулае: цікавімся сваімі каранямі, клапоцімся пра годны працяг роду. Жывем марай аб міры на нашай зямлі і ў свеце як самай важнай ўмове далейшага існавання нацыі, яе культуры, дасягненняў сусветнай цывілізацыі.
Шамякін і Мележ, народныя пісьменнікі, прайшоўшы дарогамі ваенных выпрабаванняў, у мірны час самі займаліся стваральнай працай на карысць роднай Беларусі, былі сапраўднымі сейбітамі слова. Прычым яны не толькі пісалі цудоўныя творы, якія выдаваліся масавымі тыражамі, але і паўсюдна, і далёка за межамі Беларусі праяўлялі грамадзянскую пазіцыю, вялі актыўную грамадскую дзейнасць. Адказваючы на пытанні часопіса «Вопросы литературы», Іван Мележ яшчэ ў год 30-годдзя Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам спадзяваўся: «... вопыт вайны, думаецца, не знікне бясследна: памяць пра яе будзе жыць і трывожыць доўга яшчэ і таму, што мір дарагі людзям і ім патрэбна ўпэўненасць, што ён поўнасцю забяспечаны... Як можна спакойна забыць ці спакойна думаць пра вайну тут, дзе вайна забрала амаль два з паловай мільёны, кожнага чацвёртага, дзе яна скалечыла амаль усе гарады, дзе спаліла сотні вёсак, многія з іх – разам з жыхарамі?»

Іван Шамякін быў удзячны «Гомельскай праўдзе» за падтрымку
Працяглы Год малой радзімы пацвердзіў: і ў наш час мінулае можа так грукнуць рэхам здрады, прадажніцтва, спробай падзяліць народ на сваіх і чужых. Самы час у Год народнага адзінства перачытаць раман Івана Шамякіна «Вазьму твой боль». «Я нездарма стаўлю побач мінулае і сучаснае: сённяшняе жыццё напоўнена канфліктамі, якія цягнуцца з вайны», – прадбачліва адзначаў Іван Пятровіч у адным з інтэрв’ю.
Усім нам у Год народнага адзінства трэба асэнсаваць мінулае, каб жыла родная Беларусь.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808



