У Славянскай бібліятэцы студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў зладзілі вясковыя вячоркі
Ужо даўно не надаралася трапіць на вясковыя вячоркі. А на днях іх зладзілі ў Славянскай бібліятэцы студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.
Моладзь творча паклапацілася, каб увесь рэквізіт — касцюмы, посуд, частункі ў застоллі былі характэрнымі для беларускай вёскі. Не толькі багіні-філалагіні, але і студэнты 3-4 курсаў гістфака так арганічна ўжыліся ў абставіны застолля ў імправізаванай вясковай хаце, што і гледачам міжволі карцела і паскакаць пад мелодыі народных танцаў, і паспяваць песні “Пусці, маці, пагуляці, я не запазнюся, скажу хлопцам: “Добры вечар!” і дамоў вярнуся”, “Раман, Раман, Раманіку, пусці мяне да даміку” і іншыя і, што сабралі фалькларысты –землякі ў канцы XVIII і напрацягу XIX стагоддзяў. А як актыўна адгадвалі загадкі, жартавалі , ладзілі гульні, частавался квасам, дранікамі, бачкавымі агуркамі. Вельмі каларытна сыграў гаспадара хаты трэццякурснік біялагічнага факультэта Аляксандр Лебедзеў, а яго гаспадыню другакурсніца філфака Карына Мінава. І вядома ж, вядучая філолаг Ніна Алдакушкіна, якая кіравала дзеяй.
Ганаровая госця свята, ветэран універсітэта, пляменніца Івана Мележа Вера Генаш задала студэнтам такую загадку: “Коле, а не вожык, скача, але не мячык”. Ніхто не здолеў адгадаць. І не дзіўна: з ціскам у рабят усё ў парадку, як і з веданнем свайго, роднага. Так што прыз дастаўся Веры Савельеўне з пажаданнем моцнага здароўя яшчэ на доўгія гады. Выкладчык гістфака Павел Ждановіч зачаравана здымаў відэа танцаў з удзелам сваіх таленавітых студэнтаў.
Напрыканцы доктар філалагічных навук прафесар Валянціна Новак падзякавала ўсім удзельнікам і гледачам за далучэнне да пазаабрадавага фальклору і падкрэсліла:”Гэта адзін з цікавейшых відаў мастацтва. Гэта тыя ж вытокі, нашы карані, тое, што забяспечвае пераемнасць пакаленняў. Дзякуючы народнай мудрасці, фальклору, мы і сапраўды забываем пра клопаты, розныя згрызоты. Ёсць асалода чуць роднае слова, далучыцца да народнага меласу”.
Реклама
Другие статьи раздела
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196859
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160740
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160550
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156138
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125620
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115087
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109865
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102351
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93688
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91806



