У Добрушы і аграгарадку Карма прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна

У раённым краязнаўчым музеі госці і жыхары краю азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай славутаму земляку. Прадстаўлены імправізаваны рабочы кабінет Івана Пятровіча, яго кнігі, падораныя дабрушанам у розны час, машынка, на якой друкаваліся радкі шматлікіх твораў класіка. Шчырымі згадкамі падзяліліся з журналістамі старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Аляксандр Старацітараў, член абласнога савета ветэранаў педагагічнай працы Валянціна Бондарава і многія іншыя землякі. Экскурсію правёў навуковы супрацоўнік Іван Драздоў.

У аграгарадку Карма ўдзельнікі ўрачыстасцей усклалі кветкі да бюста Івана Шамякіна. Школьнікі Кармянскай сярэдняй школы стварылі ганаровую варту: стаялі з кнігамі Івана
Шчыра прывітаў прысутных намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама Руслан Сікорскі. Ён падкрэсліў, што Шамякін звыш 60 гадоў працаваў у літаратуры, “ён яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой агромністы талент служэнню Айчыне”.
У бібліятэцы аграгарадка, якая з 2016 года носіць імя слыннага празаіка, зараз звыш 13,5 тысяч кніг, аднак аднымі з самых чытаемых з’яўляюцца творы Івана Шамякіна, прадстаўленыя тут поўнасцю, многія з аўтографамі. А малодшыя школьнікі пачынаюць далучацца да творчай спадчыны земляка з кнігі “Промні маленства”. Пра гэта расказала бібліятэкар, шчыраўніца на ніве роднай культуры Антаніна Якушэнка. Сваяк класіка мастак Васіль Калінін уручыў бібліятэцы ў знак 100-годдзя партрэт Івана Шамякіна ўласнай работы.
У сельскім Доме культуры прайшла ўрачыстая вечарына “Таленавіты сын Добрушскага краю”. Яе адкрыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Добрушскага райвыканкама Алена Раздуева. Відэаматэрыялы нібы правялі ўсіх прысутных сцяжынамі маленства і юнацтва творцы, а выступленні ўдзельнікаў анлайн-конкурсу чытальнікаў урыўкаў шамякінскай прозы ўпэўнілі пісьменнікаў Гомельшчыны: сельская школа па-ранейшаму ўносіць значны ўклад у выхаванне праз літаратуру, лепшыя творы нашых народных.
З пранікнёным вітаннем звярнуўся да кармянцаў старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч. Ён падкрэсліў: “Іван Пятровіч да самых апошніх дзён меў непарушную сувязь з роднай зямлёю. Многіх здольных маладых літаратараў – выхадцаў з Палесся, сёння ўжо вядомых пісьменнікаў – ён падтрымаў як добрым словам ці неабходнай публікацыяй, заўсёды са шчырым сэрцам прымаў у сябе дома землякоў, распытваў пра ўсё, што адбывалася на малой радзіме. І гэта таксама вельмі дапамагала яму адчуваць подых жыцця, ствараць сапраўды народныя мастацкія творы”.
Дырэктар абласной бібліятэкі імя Леніна Марына Рафеева зазначыла: “Літаратурная карта нашай Гомельшчыны налічвае звыш 200 імёнаў, але зорка на ёй — імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна” .
Пра сустрэчы з класікам згадвалі ветэран культуры Валянціна Грынчык, член Міжнароднага саюза мастакоў і дзеячоў мастацтва Васіль Калінін, а паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Яськова прачытала верш, прысвечаны Шамякіну. Па-зямляцку прывітаў дабрушан кіраўнік народнага аматарскага калектыву “Арт-кафэ на Ірынінскай” з Гомеля Дзмітрый Нілаў. Для дабрушанкі Вольгі Астапенкі шамякінскі юбілей стаў адлікам яе пісьменніцкай біяграфіі: паэтэса прынята ў творчы саюз.
Выстава работ народных майстроў раёна Валерыя Мінкова, Марыі Літвінавай і Анастасіі Лапуновай стала яшчэ адным пацверджаннем: родная зямля акрыляе, натхняе на стварэнне цудоўных твораў з дрэва, бяросты, саломкі. А выступленне спевакоў, прадстаўнікоў мастацкай самадзейнасці краю унесла не менш яркія фарбы ў гэтую памятную падзею ў гонар летапісца эпохі Шамякіна.
Было прыемна ўсім удзельнікам свята атрымаць сувеніры, створаныя да знамянальнай шамякінскай даты калектывам “Добрушскага фарфору”. Падстаўкі для прылад пісьменніцкай працы будуць нагадваць пра гасціннасць і шчырасць малой радзімы Івана Пятровіча Шамякіна.

Пятровіча, засведчыўшы тым сваю цікавасць да чытання напісанага земляком.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808