Тут жыве маё натхненне. Мінчанка пра мясціны дзяцінства
Вёска Даўгалессе Гомельскага раёна ў свой час вырасла з хутароў.

Дзед Васіль Шапавалаў
Мой прадзед Несцер Рыгоравіч Высоцкі быў здольным чалавекам. Ён разумеў законы прыроды, з павагай ставіўся да роднай беларускай культуры. Пабудаваў хату з дварышчам у квітнеючым садзе. Яна вясною літаральна патанала ў водары сакавітай квецені яблынь ды груш, акацый у кветніку ля веснічак. Сядзіба гэта стала культурным цэнтрам свайго часу: мясцовыя жыхары адзначалі тут народныя і дзяржаўныя святы. Па сучасных мерках хата маленькая, вакол яе лугавыя абшары, а па тых часах – самая вялікая сярод найблізкіх хутароў. Як толькі свята – людзі з гармонікамі ехалі на двор, нават вяселлі ладзілі ў гэтай хаце. Прадзед с прабабуляй Анастассяй Іосіфаўнай Высоцкай (Новікавай) выхавалі сямёра дзяцей, сярод іх шэсць дачок!
Пасля ваеннага часу гэтую культуру працягвалі іх нашчадкі, мае дзядуля з бабуляй. Наш Васіль Паўлавіч Шапавалаў пражыў 92 гады. Выхадзец з горнага Урала, па прафесіі пчаляр, ён быў лепшы гарманіст на ўсю ваколіцу. Гэта і надавала святу асаблівую творчую атмасферу. Калекцыя яго музычных інструментаў складалася з некалькіх гармонікаў, баянаў, розных маленькіх барабанаў і губнога гармоніка. Дзед быў самабытным музыкам, хаця адпаведнай адукацыі не меў, браў ноты на слых, але граў вельмі заліхвацка, з душой. За любоў да музыкі і шчырасць яго і пакахала мая бабулечка, хоць гэта было супраць жадання бацькоў. Яны хацелі, каб дачка пайшла замуж за чалавека з больш перспектыўнай прафесіяй, чым вайсковы.
У гады Вялікай Айчыннай дзед Васіль быў танкістам Чырвонай арміі, выконваў яшчэ і абавязкі пісара: адукаваны чалавек, ды і почарк меў каліграфічны. Пасля вайны дзядуля застаўся ваенным, а за добрую службу, выдатныя прафесійныя здольнасці пайшоў на павышэнне: перавялі ў Мінск, разам з жонкай і першым сынам. Праз некаторы час кабета з дзіцём паехала ў вёску. Так перспектыўны афіцэр Шапавалаў стаў пчаляром, узяў на сябе гэта як спадчыну.
Мы, унукі, вельмі любілі дзеда Васіля, бо ён заўжды ўдзяляў нам багата ўвагі: забаўляў рознымі байкамі са свайго юнацкага жыцця. Згадваў дзівосныя казкі, якія чуў на расійскіх землях яшчэ хлопчыкам. Частаваў нас духмяным мёдам у сотах, вазіў на матацыкле сярод лясной прыгажосці на велічны Дняпро па шырокіх дарогах з белым пяском і цікавіў «вялікімі кішэнямі» з капейкамі-медзякамі: яны ператваралі звычайныя штаны ў галіфэ. Далоні нашага любімага Васіля заўжды пахлі мёдам.
Дзед і бабуля выгадавалі чатырох дзяцей, сярод іх і мая матуля – Надзея Васільеўна Алейнікава (у дзявоцтве Шапавалава). Яна з павагай адносілася да кнігі, вельмі цікавілася паэзіяй. Пасля замужжа, нарадзіўшы мяне, замест калыханак матуля чытала ўслых вершы сусветных класікаў. З маленства і дагэтуль гучыць тая энергетыка класічнага вершаскладання.
Летам мы сям’ёй часта прыязджалі ў чароўную вёску Даўгалессе пад Гомелем, наведваліся ў госці ў тую самую хату-хутар з яблыневым садам, успамін пра які і натхніў мяне на напісанне гэтага эсэ. Застольныя спевы сталых жанчын ды маладзіц пад дзедаў гармонік... І праз гады чую іх водгук як світальнае рэха па-над маляўнічымі балотамі, зараснікамі раслін-гушчароў з ягадніку, зёлак, ельніку. Перад маімі вачыма народныя абрадавыя танцы на маладзенькай сакавітай у сонечных пацалунках траве, доўгія сталы са смачнымі вясельнымі караваямі, цікаўная вясковая дзятва, што падглядае праз вокны і шчыліны плоту за дарослымі. Дагэтуль захаваўся гафт сурвэтак з часоў прабабулі і карункі для адзення – фамільная рэліквія, створаная жанчынамі нашага роду на пачатку XX стагоддзя.
Краявіды прыроднага хараства роднага краю з велічнымі соснамі, казачнымі ляснымі гукамі, згукі і выявы абрадавых гульняў на маладзільнай расе – прастора паэтычнага натхнення… «Духоўная спадчына з нацыянальным каларытам» – арганізоўваю творчыя святы-презентацыі, каб паспрыяць адраджэнню моды на вышыванку ў сучасным стылі вопраткі. Праводжу прэзентацыі ўласных паэтычных кніг з удзелам дзіцячага танцавальнага калектыву: дзяўчынкі ў вышыванках пад аўтэнтычную музыку адраджаюць беларускі фальклор. А я заўжды з урачыстым настроем чытаю свае вершы пра прыгажосць роднага краю, смакую паэтычнымі радкамі хараство роднай Гомельшчыны.

Маці Надзея Алейнікава з братам ля бацькоўскай хаты

Прэзентацыя ў Доме кнігі «Светач» у Мінску

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808