Супрацоўнікі абласнога цэнтра народнай творчасці ажыццявілі маніторынг абраду «Чырачка»
Супрацоўнікі абласнога цэнтра народнай творчасці ажыццявілі маніторынг абраду «Чырачка»
З непаўторным мясцовым каларытам у апошні дзень Масленічнага тыдня жыхары аграгарадка Тонеж Лельчыцкага раёна развіталіся з зімою і загукалі вясну.
З непаўторным мясцовым каларытам у апошні дзень Масленічнага тыдня жыхары аграгарадка Тонеж Лельчыцкага раёна развіталіся з зімою і загукалі вясну.

Развітанне з зімой
Традыцыйная культура аграгарадка здаўна прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Ужо ў пачатку 1930-х гадоў Палеская комплексная экспедыцыя Акадэміі навук СССР і БССР прызнала вёску самай песеннай на Палессі. Выдадзеная ў 1971 годзе навуковая манаграфія «Песенная культура белорусского Полесья. Село Тонеж» Зінаіды Мажэйка стала вынікам шматгадовай працы ў Тонежы вядомага беларусазнаўца, этнамузыколага і аўдыявізуальнага антраполага. Абрад гукання вясны «Чырачка» з 2016 года знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Сёлета абавязковы маніторынг абраду здзейснілі супрацоўнікі абласнога цэнтра народнай творчасці. Як і заўсёды «Чырачку» з дапамогай мясцовых жыхароў правялі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Таняжанка»: загадчыца Дома культуры і кіраўнік калектыву Тамара Прыбалавец, акампаніятар Таццяна Шакун, культарганізатар Галіна Ліпская, адна са старэйшых удзельніц Валянціна Чарнушэвіч, Валянціна Атаманчук, Марыя Карась, Святлана Акуліч, Анастасія Дарашэвіч, Галіна Маліноўская, Марыя Рагавая, Таццяна Атаманчук, Надзея Дрынеўская, Надзея Пержаніца. Дапамагалі ім дзеці і моладзь з калектыву «Верас» Тонежскага сельскага дома культуры. На свяце таксама былі госці з Мінска, школьнікі з раённага цэнтра і вёскі Іванава Слабада.
У гэтых мясцінах лічаць, што вясну прыносяць на сваіх крылах птушкі, таму яны – адна з цэнтральных тэм свята ў Тонежы. «Чырачка», ці «Чырка», – гэта чырок, невялічкая вадаплаўная птушка. А «чыркаваць» па-мясцоваму азначае «гукаць вясну». У тэкстах песень, якія суправаджаюць абрадавыя карагоды і гульні, згадваюцца таксама зязюля, цяцера і перапёлка. У сюжэтах карагодных песень апісанне птушак непарыўна пераплецена з жыццём людзей: тут і перадшлюбныя стасункі дзяўчат і хлопцаў, і нялёгкая доля замужняй жанчыны, і, канешне, чаканне надыходу вясны.
Адбываецца ж абрад наступным чынам. Раніцай святочнага дня старэйшыя жанчыны з дапамогай дзяўчат гатуюць традыцыйныя стравы і абавязкова асноўны сімвал свята – печыва ў форме птушак-«чырачак». Хлопцы высякаюць у лесе елачку, якую ставяць у гаршчок з жытам, дзяўчаты пад песню «Як мы ёлочку радзілі» ўпрыгожваюць яе самаробнымі папяровымі кветкамі. З замацаваных накрыж галінак ці тонкіх дошак робяць ляльку ў рост чалавека – «чучала зімы», якое апранаюць у старое жаночае адзенне, размалёўваюць твар. У гэты дзень абавязкова трэба ўмыцца талай вадой, каб быць здаровымі і прыгожымі.

Традыцыйны абрадавы сімвал свята – печыва ў форме птушак-«чырачак»
Удзельнікі свята бяруць упрыгожаную елачку, ляльку-«зіму», пачастункі і пад песні «Ой, гу, весна», «Раве бугай – у поле хочэ» і іншыя накіроўваюцца на Чарныцовы горы. Па дарозе дораць печыва-«чырачак» сустрэчным, запрашаюць усіх далучацца да шэсця. На гары моладзь просіць у старэйшых блаславення гукаць вясну, пасля чаго адбываюцца карагоды і гульні. Развітваюцца з зімой: ляльку спальваюць на вогнішчы. Пасля гэтага адзін з хлопчыкаў нясе ўпрыгожаную елачку да самага высокага дуба на гары і як мага вышэй замацоўвае. Кажуць, што сонца пабачыць зялёнае дрэўца з кветкамі, і хутчэй прыйдзе сапраўдная вясна. Каб быць здаровымі, качаюцца з гары.
Завяршаецца святочная дзея агульным частаваннем. Жанчыны рассцілаюць на зямлі абрусы і ставяць на іх традыцыйныя вясковыя стравы – яечню, бліны, сыр, масла, кашу, вараныя яйкі, печаныя качаны капусты, прыгатаваную на вогнішчы бульбу і, канешне, печыва – «чырачкі».
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196859
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160740
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160550
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156138
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125620
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115087
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109865
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102351
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93688
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91806



