Спектакль-канцэрт Купалаўскага тэатра «Вельтмайстар-акардэон» пакажуць на VOKA на ўвесь свет 14 красавіка
На відэасервісе VOKA адбудзецца сусветны анлайн-паказ спектакля-канцэрта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Вельтмайстар-акардэон». Пастаноўку можна бясплатна ўбачыць у любой кропцы Беларусі і па-за яе межамі ў рамках спецыяльнага праекта да 100-га сезона тэатра, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі А1.

У маі 2015 года да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Купалаўскі тэатр падрыхтаваў спецыяльную канцэртную праграму «Другая сусветная» паводле песень барда Марка Мермана ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Цікавасць гледачоў да гэтага матэрыялу не згасла, таму спектакль увашоў у рэпертуар, толькі ўжо пад назвай «Вельтмайстар-акардэон» – гэта адна з песень, што гучаць са сцэны ў аранжыроўцы Уладзіміра Кур'яна і ў жывым суправаджэнні тэатральнага аркестра.
Васямнаццаць музычных гісторый, прысвечаных асобам і падзеям Другой сусветнай вайны, расказваюць акцёры Купалаўскага тэатра: Вікторыя Чаўлытка, Марта Голубева, Зоя Белахвосцік, Юлія Шпілеўская, Ігар Сігоў, Валянціна Гарцуева, Павел Харланчук-Южакоў, Аляксандр Казэла, Віктар Манаеў, Святлана Анікей, Алена Сідарава, Антаніна Дубатоўка. Усе канцэртныя нумары, кожны з якіх з'яўляецца асобным спектаклем , выконваюцца на мове арыгіналу – па-руску.
Прамы эфір 14 красавіка будзе даступны ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv з любой прылады і ў сетцы любога аператара Беларусі і іншых краін свету нават без аўтарызацыі. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Паказ пачнецца а 19-й гадзіне.
Такім чынам Купалаўскі пашырае сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы. 27 сакавіка на ўвесь свет трансліравалася легендарная «Паўлінка», якая сабрала каля 20 000 гледачоў з Азербайджана, Арменіі, Бельгіі, Германіі, Грузіі, ЗША, Ізраіля, Іспаніі, Казахстана, Канады, Латвіі, Літвы, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіны, Францыі, Японіі і іншых краін. У рамках праектаў «Купалаўскі online» і «Купалаўскі дома» спектаклі, творчыя вечары і спектакль-капуснік Купалаўскага тэатра ўбачылі каля 57 000 гледачоў па ўсім свеце.





Реклама
Другие статьи раздела
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808



