Сеткі публічных бібліятэк Гомеля запрашаюць на штогадовую акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!»
Сеткі публічных бібліятэк Гомеля запрашаюць на штогадовую акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!»
19 лютага усіх жадаючых адсвяткаваць гэтыя падзеі запрашаюць у 12.00 у белую залу ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых-Паскевічаў.
Штогадовая акцыя сеткі публічных бібліятэк Гомеля «Размаўляй са мной па-беларуску!» да Міжнароднага дня роднай мовы пачынае зімовы цыкл праекта да Года народнага адзінства «#МыБеларусьВместе».
Праект «#МыБеларусьВместе», прысвечаны Году народнага адзінства, будзе складацца з сезонаў: зімовы цыкл «Мова, якая нас аб'ядноўвае», вясновы цыкл «Мы памятаем! Мы ганарымся!», летні цыкл «Радзіма мая Беларусь!», асенні цыкл «Славутыя імёны Беларусі». Таксама на працягу года будзе дзейнічаць анлайн-версія #МыБеларусьПознаем, #МыБеларусьЧитаем, #МыБеларусьЧтимТрадиции.
У рамках праекта «# МыБеларусьВместе» прадугледжана правядзенне акцый і мерапрыемстваў, накіраваных на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, захаванне і папулярызацыю традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа.
Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымерка-вала акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!», якая праходзіць у гарадскіх бібліятэках ужо ў адзінаццаты раз.
Традыцыйна 21 лютага ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі бібліятэк будуць размаўляць з наведвальнікамі пераважна на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў і на беларускай мове.
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў гэты дзень пройдзе шэраг цікавых мерапрыемстваў для наведвальнікаў.
На сектары ўліку ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у гульні па перакладу слоў з рускай мовы на беларускую «Мае любімыя беларускія словы» і пазнаёміцца з кніжна-ілюстацыйнай выставай «Родная мова – крыніца празрыстая».
У аддзеле мастацкай літаратуры пройдзе гульня на веданне беларускіх прыказак і прымавак «Беларускія прыказкі».
Для маленькіх чытачоў супрацоўнікі дзіцячай залы падрыхтавалі крыжаванку «Вывучаем родную мову» і інтэрактыўную гульню «Загадка – розуму зарадка».
У бібліятэках-філіялах у гэтыя дні пройдуць:
- 21 лютага ў філіяле №1 адбудзецца дзень моўнай прагажосці «Каларытнае і трапнае беларускае слова». У праграме: «Слова роднае – вечнасці след» – выстава-прагляд, «Як сказаць па-беларуску?» – інтэрактыўная гульня, «Маё любімае слова на беларускай мове» – моўны квілт.
- 20 і 21 лютага ў філіале №2 пройдзе акцыя-філворд па прапагандзе беларускай мовы «Першыя родныя словы».
- 21 лютага ў філіале №4 адбудзецца гульня-віктарына «Знаёмая мова, чароўны радок».
- 21 лютага ў філіяле №8 пройдзе акцыя «Няхай жыве родная мова!».
Выставы:
- «Беларуская мова – мелодыя сэрца» – выстава-крыжаванка (09-31.02; ф. №5)
- «Чытаем па-беларуску. Прыгоды, фантастыка, дэтэктыў» – кніжная выстава (15-25.02; ф. №12)
- «Роднага слова напевы ўзнёслыя» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (16-22.02; ф. №7)
- «З любоўю да роднага слова» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (17-24.02; ф. №6)
- «Сцяжынкамi роднага слова» – інтэрактыўная кніжная выстава (17-21.02; ф. №17)
- «Жыве ў вяках беларускае слова» – кніжная выстава (18-26.02; ф. №10)
- «Далучыся да роднага слова!» – кніжна-ілюстрацыйная выстава (18-24.02; ф. №16)
- «Далучыся да роднага слова» – выстава-рэкамендацыя сучаснай беларускай літаратуры (20-28.02; ф. №2)
- «Родная мова – крыніца празрыстая» – выстава-сюрпрыз (20-28.02; ф. №4
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808



