Ручнiкi – наша ўсё. Як у Новай Гусявiцы Буда-Кашалёўскага раёна адрадзiлi старажытнае рамяство

Захапiў гэты нацыянальны сiмвал i Валянцiну Якутовiч, якая жыве ў вёсцы Новая Гусявiца Буда-Кашалёўскага раёна. Ручнiкi сталi часткай яе душы i прафесiяй.
Колькi ўжо напiсана пра ручнiкi, але гэта тэма бясконца кранае нас, беларусаў. Уciх славян наогул. Цiкава, чаму? Захапiў гэты нацыянальны сiмвал i Валянцiну Якутовiч, якая жыве ў вёсцы Новая Гусявiца Буда-Кашалёўскага раёна. Ручнiкi сталi часткай яе душы i прафесiяй.
Гэтым ручнікам, запэўнівае Валянціна Якутовіч, больш за 100 гадоў
Ткалi, тчом i будзем ткаць
Як толькі пераступаеш парог Гусявiцкага цэнтра ткацтва, адразу адчуваеш у душы нешта спрадвечнае, роднае. Ген беларускасцi не можа не абудзiцца сярод драўляных цi саламяных рэчаў, старажытных прылад працы, аўтэнтычных ткацкiх станкоў. Вось яны – вытокi. Вiдавочна, адчуваема. І, як мае быць, пакоі прыбраны ручнiкамi. Роля апошнiх асаблівая: гiстарычная, культуралагiчная. Вельмi трывала ўплецены ручнiкi ў генатып беларусаў.
Адметная роля i самога цэнтра. Тут не толькi паказваюць кросны, але i працуюць за iмі, ткуць сапраўдныя рэчы. Яшчэ рамантуюць, аднаўляюць старыя станкi, якія звезлi сюды з усёй Гомельшчыны. А самае галоўнае, на кроснах вучаць ткаць гусявiцкiх дзяцей. Да культуры продкаў юную змену далучаюць i праз iншыя рамёствы, напрыклад, выпальванне па дрэве.
Але падчас вiзiту журналiстаў дырэктара на месцы не было, экскурсiю правяла майстар-метадыст Валянцiна Якутовiч. Да адкрыцця цэнтра ткаць ручнiкi не ўмела. Так-так, нават не спрабавала нiколi, але цяпер вось майстар сама вучыць дзяцей. I наведвальнiкам паказвае адно з самых старажытных рамёстваў. Дарэчы, усiм гасцям тут прапануюць сесцi за станок i далучыцца да творчага працэсу.
Для абывацеля ўсё, здаецца, проста: сядзiш сабе – i грук, грук… Нiткi самi сплятаюцца ў палатно. Але Валянцiна спускае нас з нябёсаў на зямлю: «Працэс складаны, можна сказаць, марудны, цярпення патрабуе – кожную нiтачку, бывае, з лiнейкай падлiчваем. I якiя педалi нацiскаць, патрэбна ведаць – камбiнацый мноства».
Назiраем за працай чалавека, сапраўды ўлюбёнага ў сваю справу. Лоўка бегае чаўнок, моцна стукаюць набіліцы, грэбень-бёрда нацягвае ніткі, снуецца пража… Прыгажосць. Як музыка падбiрае гiтарныя акорды, так і ткачыха ловiць камбiнацыi. А на выхадзе – Яго Вялiкасць Ручнiк.
Сваё, роднае
Першы ручнiк Валянціна Якутовiч саткала два гады назад, на iм надпiс «З адкрыццём». Тады цэнтр толькi-толькі расчынiў дзверы. Пытаемся: цi не кароткi тэрмiн для дасягнення майстэрства?
– Гэта ж сваё, блiзкае сэрцу, – тлумачыць Валянцiна. – Таму хутка вучылася. Мы ж з дзяцiнства бачылi, як бабулi ткалi. У Гусявiцы нiводнай хаты без кроснаў не было.
Да бяседы далучылася Людмiла Прышчэпава, таксама майстар-метадыст. У адрозненне ад малодшай калегi яна не толькi бачыла, але i спрабавала ткаць на бабулiным станку. Гэта, па яе словах, як з веласiпедам – калi навучыўся, ужо не забудзеш. Хаця зараз Людмiла Васiльеўна больш працуе кручком: робiць карункi да ручнiкоў – упрыгожваннi на канцах палатна.
Ручнiкоў у цэнтры хапае. Сатканых у апошнi час i тых, што прынеслi жыхары Старой i Новай Гусявiц. Ёсць вырабы, якiм па 100 i болей гадоў. Цуд, але iх не адрознiць ад сучасных, тыя ж яркiя фарбы. Дамiніруюць чырвоныя i белыя, чорныя цi радзей шэрыя. Апошнія зусiм не на пахавальных ручнiках. Са слоў жанчын, звычайна чорна-шэрыя вырабы з’яўлялiся ў хаце ўдавы.
Усе ўзоры традыцыйныя: ёлачкi, бубенкi, крыжыкi ды iншыя. Прасцейшыя ткуць нават дзецi. Ёсць такiя, што i для майстра стануць выпрабаваннем. Тут нiякай адсябяцiны. Усе схемы, камбiнацыi запiсаны ў ткачоў на паперы.
Стагоддзе за стагоддзем беларусы спасцігалі законы ткацтва, асэнсоўвалi і складвалi ў скарбонку разуменне ручніка, яго дэкор, найлепшыя каляровыя спалучэнні. Так выпрацавалi канон – традыцыйнае аздабленне ручніка, за рамкi якога не выходзяць. Але канон, па словах Валянціны, указваючы напрамак арнаментацыі, не абмяжоўвае творчы пошук ткачыхi, дазваляе ўвасабляць у ручніку асабiстыя характар, пачуцці, разуменне хараства.
У Валянцiны патрыятычныя адносiны i да матэрыялу, з якiм працуе. Падабаецца лён альбо, як яго называюць, беларускi шоўк. Ткуць ручнiкi i з бавоўны, але ж гэта, лiчыць жанчына, «не свая», а паўднёвая тканiна.
– У цяжкiя часы, у вайну, напрыклад, – дадае Людмiла Прышчэпава, – ткалi з каноплi, нават з крапiвы.
Насамрэч iснуюць такiя гiстарычныя звесткi, што шмат ручнiкоў страцiлася падчас Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама Першай сусветнай. Чаму? Iх масава выкарыстоўвалi на анучы. «Портянки» па-руску. Але ткаць тады ўмелi ў кожнай хаце, недахоп адносна хутка кампенсавалi.
Сімвал жыццёвага шляху
Па-сапраўднаму ажывае цэнтр, калi прыходзяць вучыцца дзецi. Стары будынак напаўняюць звонкiя галасы, смех. Але праславутая «карона» не магла не ўнесцi карэктывы: раней у класах займалiся да 10 i больш выхаванцаў, цяпер значна менш.
Але ж прыйшлi. Чацвёртакласнiкi мясцовай сярэдняй школы Пётр Васючэнка i Кацярына Грышай. Калі Пеця сеў за станок, то з ходу развянчаў мiф пра тое, што ткацтва – чыста жаночае рамяство. Чаўнок у яго руках забегаў не горш, чым у Кацi. Хлопчыку ткаць падабаецца. Хаця да ручнiкоў яшчэ не дарос, зараз iх група тчэ сурвэткi да Новага года.
Вось так у дарослых і дзiцячых руках цягнуцца нiткi, звязваючы мiнулае і сучаснае. Цiкава, што ў цэнтры амаль няма сатканых рабятамi ручнiкоў. Iх забiраюць дадому – цану вырабу надае карпатлiвая праца.
Вiдавочна, што iнiцыятыва «Адродзiм ручнiк разам», у тым лiку фiнансаваная ў рамках праекта ЕС – ПРААН, у Старой i Новай Гусявiцах атрымала поспех. Забыццю рамяство ўжо не падляжыць – так адкажа кожны гусявiцкi хлопец цi дзяўчынка.
I ўсё ж такi, чаму ручнiкi завуць «наша ўсё»? Сапраўды, гэта феномен нашай традыцыйнай культуры. Продкаў ён суправаджаў увесь час і выконваў рытуальна-сімвалічныя i бытавыя функцыi. Iмi выцiралi твар, у чырвоным куце абрамлялi святы абраз, збiралiся ў дарогу. З iм сустракалi гасцей. Менавiта на ручнiк павiтуха прымала нованароджанага. З ручнiкамi iшлi сватацца, гулялi вяселле. I калі хавалі чалавека, апускалі на iм труну. Iкону, святыню сям’i, выносiлi з хаты, толькi прыкрыўшы iм.
Ручнiк быў сiмвалам жыццёвага шляху беларусаў ад нараджэння да магiлы. Такім і застаўся. Нават у наш час, калi фабрычныя вырабы выцеснiлi даматканыя посцілкі. Лiчу, што ручнiкi знойдуць сваё месца не толькi ў вясковых хатах, але i ў гарадскiх кватэрах. Прынамсi, утылітарнага прызначэння.
Калi пры выглядзе iх нешта варушыцца ў душы, навошта гэтаму супрацiўляцца?

Узначальвае цэнтр Вiталь Карпiнскi, у мiнулым – дырэктар мясцовага Дома культуры, на базе якога ў 2018 годзе i стварылi новую ўстанову. Яго намаганнямi цэнтр стаў не толькi значным, творчым, але i навучальным аб’ектам, адметнай кропкай на турыстычнай карце раёна. Аўтэнтыка, асаблiва з мастацкім ухілам на рамёствы, заўсёды вабiла замежных гасцей.
Але падчас вiзiту журналiстаў дырэктара на месцы не было, экскурсiю правяла майстар-метадыст Валянцiна Якутовiч. Да адкрыцця цэнтра ткаць ручнiкi не ўмела. Так-так, нават не спрабавала нiколi, але цяпер вось майстар сама вучыць дзяцей. I наведвальнiкам паказвае адно з самых старажытных рамёстваў. Дарэчы, усiм гасцям тут прапануюць сесцi за станок i далучыцца да творчага працэсу.
Усе госці маюць магчымасць сесцi за станок i далучыцца да творчага працэсу
Для абывацеля ўсё, здаецца, проста: сядзiш сабе – i грук, грук… Нiткi самi сплятаюцца ў палатно. Але Валянцiна спускае нас з нябёсаў на зямлю: «Працэс складаны, можна сказаць, марудны, цярпення патрабуе – кожную нiтачку, бывае, з лiнейкай падлiчваем. I якiя педалi нацiскаць, патрэбна ведаць – камбiнацый мноства».
Назiраем за працай чалавека, сапраўды ўлюбёнага ў сваю справу. Лоўка бегае чаўнок, моцна стукаюць набіліцы, грэбень-бёрда нацягвае ніткі, снуецца пража… Прыгажосць. Як музыка падбiрае гiтарныя акорды, так і ткачыха ловiць камбiнацыi. А на выхадзе – Яго Вялiкасць Ручнiк.
Сваё, роднае
Першы ручнiк Валянціна Якутовiч саткала два гады назад, на iм надпiс «З адкрыццём». Тады цэнтр толькi-толькі расчынiў дзверы. Пытаемся: цi не кароткi тэрмiн для дасягнення майстэрства?
– Гэта ж сваё, блiзкае сэрцу, – тлумачыць Валянцiна. – Таму хутка вучылася. Мы ж з дзяцiнства бачылi, як бабулi ткалi. У Гусявiцы нiводнай хаты без кроснаў не было.
Да бяседы далучылася Людмiла Прышчэпава, таксама майстар-метадыст. У адрозненне ад малодшай калегi яна не толькi бачыла, але i спрабавала ткаць на бабулiным станку. Гэта, па яе словах, як з веласiпедам – калi навучыўся, ужо не забудзеш. Хаця зараз Людмiла Васiльеўна больш працуе кручком: робiць карункi да ручнiкоў – упрыгожваннi на канцах палатна.
Ручнiкоў у цэнтры хапае. Сатканых у апошнi час i тых, што прынеслi жыхары Старой i Новай Гусявiц. Ёсць вырабы, якiм па 100 i болей гадоў. Цуд, але iх не адрознiць ад сучасных, тыя ж яркiя фарбы. Дамiніруюць чырвоныя i белыя, чорныя цi радзей шэрыя. Апошнія зусiм не на пахавальных ручнiках. Са слоў жанчын, звычайна чорна-шэрыя вырабы з’яўлялiся ў хаце ўдавы.
Чорна-шэры колер арнаменту сустракаецца рэдка. Звычайна такiя ручнiкi ткалі ўдовы
Усе ўзоры традыцыйныя: ёлачкi, бубенкi, крыжыкi ды iншыя. Прасцейшыя ткуць нават дзецi. Ёсць такiя, што i для майстра стануць выпрабаваннем. Тут нiякай адсябяцiны. Усе схемы, камбiнацыi запiсаны ў ткачоў на паперы.
Стагоддзе за стагоддзем беларусы спасцігалі законы ткацтва, асэнсоўвалi і складвалi ў скарбонку разуменне ручніка, яго дэкор, найлепшыя каляровыя спалучэнні. Так выпрацавалi канон – традыцыйнае аздабленне ручніка, за рамкi якога не выходзяць. Але канон, па словах Валянціны, указваючы напрамак арнаментацыі, не абмяжоўвае творчы пошук ткачыхi, дазваляе ўвасабляць у ручніку асабiстыя характар, пачуцці, разуменне хараства.
У Валянцiны патрыятычныя адносiны i да матэрыялу, з якiм працуе. Падабаецца лён альбо, як яго называюць, беларускi шоўк. Ткуць ручнiкi i з бавоўны, але ж гэта, лiчыць жанчына, «не свая», а паўднёвая тканiна.
– У цяжкiя часы, у вайну, напрыклад, – дадае Людмiла Прышчэпава, – ткалi з каноплi, нават з крапiвы.
Шмат ручнiкоў страцiлася падчас Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама Першай сусветнай. Iх масава выкарыстоўвалi салдаты на анучы. У цяжкiя часы ручнікі ткалі з каноплi альбо крапiвы
Насамрэч iснуюць такiя гiстарычныя звесткi, што шмат ручнiкоў страцiлася падчас Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама Першай сусветнай. Чаму? Iх масава выкарыстоўвалi на анучы. «Портянки» па-руску. Але ткаць тады ўмелi ў кожнай хаце, недахоп адносна хутка кампенсавалi.
Сімвал жыццёвага шляху
Па-сапраўднаму ажывае цэнтр, калi прыходзяць вучыцца дзецi. Стары будынак напаўняюць звонкiя галасы, смех. Але праславутая «карона» не магла не ўнесцi карэктывы: раней у класах займалiся да 10 i больш выхаванцаў, цяпер значна менш.
Але ж прыйшлi. Чацвёртакласнiкi мясцовай сярэдняй школы Пётр Васючэнка i Кацярына Грышай. Калі Пеця сеў за станок, то з ходу развянчаў мiф пра тое, што ткацтва – чыста жаночае рамяство. Чаўнок у яго руках забегаў не горш, чым у Кацi. Хлопчыку ткаць падабаецца. Хаця да ручнiкоў яшчэ не дарос, зараз iх група тчэ сурвэткi да Новага года.
Пятру Васючэнку падабаецца ткаць. Зараз – сурвэткі, потым – ручнікі
Вось так у дарослых і дзiцячых руках цягнуцца нiткi, звязваючы мiнулае і сучаснае. Цiкава, што ў цэнтры амаль няма сатканых рабятамi ручнiкоў. Iх забiраюць дадому – цану вырабу надае карпатлiвая праца.
Вiдавочна, што iнiцыятыва «Адродзiм ручнiк разам», у тым лiку фiнансаваная ў рамках праекта ЕС – ПРААН, у Старой i Новай Гусявiцах атрымала поспех. Забыццю рамяство ўжо не падляжыць – так адкажа кожны гусявiцкi хлопец цi дзяўчынка.
I ўсё ж такi, чаму ручнiкi завуць «наша ўсё»? Сапраўды, гэта феномен нашай традыцыйнай культуры. Продкаў ён суправаджаў увесь час і выконваў рытуальна-сімвалічныя i бытавыя функцыi. Iмi выцiралi твар, у чырвоным куце абрамлялi святы абраз, збiралiся ў дарогу. З iм сустракалi гасцей. Менавiта на ручнiк павiтуха прымала нованароджанага. З ручнiкамi iшлi сватацца, гулялi вяселле. I калі хавалі чалавека, апускалі на iм труну. Iкону, святыню сям’i, выносiлi з хаты, толькi прыкрыўшы iм.
Ручнiк быў сiмвалам жыццёвага шляху беларусаў ад нараджэння да магiлы. Такім і застаўся. Нават у наш час, калi фабрычныя вырабы выцеснiлi даматканыя посцілкі. Лiчу, што ручнiкi знойдуць сваё месца не толькi ў вясковых хатах, але i ў гарадскiх кватэрах. Прынамсi, утылітарнага прызначэння.
Калi пры выглядзе iх нешта варушыцца ў душы, навошта гэтаму супрацiўляцца?
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808