Рэспубліканская выстава "35 гадоў пад знакам Ч" адкрылася ў палацы Румянцавых і Паскевічаў
- 4720
- 18:46
- 16.04.2021
- Гомельская правда Наталля Шаранговіч, мастацтвазнаўца, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў
Экспазіцыя арганізавана па ініцыятыве грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. На ёй дэманструюцца творы народных мастакоў Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі і Уладзіміра Тоўсціка, заслужаных дзеячаў мастацтваў Валерыя Шкарубы, Уладзіміра Слабодчыкава, Віктара Барабанцава, Уладзіміра Уродніча, а таксама яшчэ каля 70 работ жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечаных 35-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У экспазіцыі прадстаўлены мастакі з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку з Гомельскай вобласці.
Ёсць падзеі, якія рэзка падзяляюць рэчаіснасць і гісторыю на "да" і "пасля"... Чарнобыльская катастрофа для многіх пакаленняў людзей з забруджаных тэрыторый парушыла светлы вобраз дзяцінства, зруйнавала самую ідэю вяртання ў бацькоўскую хату, ідэал увасаблення малой радзімы-абярэга, каштоўнага для кожнага чалавека. Усё гэта абумовіла пошук новай канцэпцыі асобы ў мастацтве. Мастацтва "пасля" Чарнобыля не толькі спавядае пра "разбуранае" выбухам рэактара жыццё людзей, яно прымушае да філасофскіх развагаў пра безабароннасць чалавека перад тэхнагеннымі катастрофамі, пра любоў, шчырасць, духоўнасць, пра малую радзіму і Бацькаўшчыну... Засяроджанасць на праблемах унутранага свету стала своеасаблівай рысай мастацтва апошніх трох дзесяцігоддзяў. Першымі выяўленчую хроніку Чарнобыльскай трагедыі пачалі ствараць адразу з 1986 года тады яшчэ маладыя мастакі Валерый Шкаруба, Мікалай Цудзік, Віктар Барабанцаў, Уладзімір Кожух, Аляксандр Фралянкоў. На іх карцінах амаль дакументальныя кадры – людзі, якія ў мірны час сталі ў сваёй краіне бежанцамі, пакінутыя хаты, калючы дрот на мяжы зоны адчужэння.
Вялікую справу дзеля захаваня памяці пра Чарнобыль зрабіў мастак і навуковец Віктар Шматаў. Ён не аднойчы прыязджаў на забруджаную тэррыторыю, каб ратаваць для гісторыі матэрыяльную культуру Палесся. Збіраў экспанаты для Музея старажытнабеларускай культуры. А разам з тым, створаныя ім у той час з натуры жывапісныя рэпартажы, апавядалі пра жыццё апусцелых вёсак.
Не мог не адгукнуцца на Чарнобыльскую бяду і пясняр Палесся Гаўрыіл Вашчанка. Карціны народнага мастака – гэта не столькі адлюстраванне рэалій, гэта шчымлівы боль па страчаным раі, светлая вера, што ўсё калісьці вернецца. Невыпадкова ж любімым сюжэтам мастака заўжды была бусліная сям'я ў гняздзе – сімвал прадаўжэння роду.
У экспазіцыі выставы "35 гадоў пад знакам "Ч" можна пазнаёміцца з работамі многіх вядомых у Беларусі творцаў. Тут таксама прадстаўлены жывапіс Уладзіміра Гардзеенкі, Арсенія Двароніна, Анжалікі Шабалтас, Віталя Дзянісенкі, Віктара Ціханава, Ірыны Кузняцовай, Генадзя Козела, Васіля Касцючэнкі, Леаніда Гоманава, Анатоля Отчыка,Сяргея Ігнаценкі, Уладзіміра Ціханава; графіка Юрыя Хілько, Уладзіміра Васюка, Мікалая Гуршчанкова, Івана Андрасюка; скульптура Уладзіміра Слабодчыкава, Юрыя Мядзведзева, Аляксандра Слепава; габелены Людмілы Пятруль, Ларысы Зуевай, Ніны Пілюзінай, Святланы Баранкоўскай, Таццяны Козік.
Але, разам з тым, тэма экалагічнай катастрофы закранае мастакоў, якія пераасэнсоўваюць яе праз фармальныя кампазіцыйныя падыходы, нечаканыя пластычныя рашэнні. Гэта выразна выяўлена ў графіцы Андрэя Басалыгі, жывапісе Канстанціна Вашчанкі, Глеба Отчыка, Святланы Наздрын-Платніцкай, Глеба Герасімава, Васіля Зянько, кампазіцыях з шамоту Вольгі Сямашкі.
Реклама
Другие статьи раздела
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196859
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160740
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160550
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156138
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125620
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115087
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109865
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102351
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93688
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91806



