Маладзёжны экіпаж шчыруе на ўборцы ў КСУП «Агракамбінат «Новы шлях» Добрушскага раёна

  • 4356
  • 11:54
  • 18.07.2020
  • Тамара КУПРЭВІЧ
Поделиться
Азімую пшаніцу на полі каля аграгарадка Ігаўка ўбіраюць камбайнер Арцём Паўловіч і яго памочнік Сяргей Пятроўскі.
Азімую пшаніцу на полі каля аграгарадка Ігаўка ўбіраюць камбайнер Арцём Паўловіч і яго памочнік Сяргей Пятроўскі. 

d1b97ccf4078c4a717a44389b78e561b.JPG

Яны за штурвалам сяльмашаўскага камбайна «Палессе-GS12» на гусенічным ходзе, які ў мінулым го­дзе прыбыў у гаспадарку. Дарэчы, адзіны ў раёне.


– Мы даверылі новую машыну працаўнікам, якія добра зарэкамендавалі сябе ў розныя сезоны сельскагаспадарчых работ, дбайна ставяцца да тэхнікі, – адзначыў выканаўчы дырэктар прадпрыемства Уладзімір Пацукевіч. – У гаспадарцы задзейнічаны зараз увесь тэхнічны і людскі патэнцыял, зерне адвозіцца на вагавае прадпрыемства Харапуць. Ужо бачыцца, што сёлета валавы збор зерня ў нас будзе ў два разы большы, чым у 2019-м. Плануем сабраць 5,5 тысячы тон. Сёння надзвычай удалы па надвор’і дзень, таму стараемся выкарыстаць яго як мага больш прадуктыўна. Вільготнасць зерня каля 15 працэнтаў, практычна і дасушваць не давядзецца.

Ураджайнасць у гаспадарцы зараз у сярэднім 32–33 цэнтнеры з гектара (для параўнання: у мінулым годзе па завяршэнні ўборкі было 27 цэнтнераў). 

У час невялікага перапынку цікавімся ў камбайнера і памочніка, як ім сяльмашаўская машына. Арцём Паўловіч зазначае: «На­дзейная, харошая, але ж не будзем забягаць наперад, ацэнку паставім пасля заканчэння ўборкі».

Роўнымі сцяжынамі за камбайнамі кладзецца салома, ганарова шпацыруюць буслы. Жадаем камбайнерам і кіраўніку гаспадаркі цудоўнага надвор’я, збыцця ўсіх планаў на ўраджай. 

Будзем з хлебам – будзем жыць, здавён нашы продкі лічылі хлебаробскую справу асноўнай. Так было і так будзе!









 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей