Гадзічава. Вандроўка cемдзесят трэцяя
У гэтым кутку Гомельшчыны хацелася праехаць па Кацярынінскім шляху, пабачыць у вёсцы Гадзічава і не менш знакамітую царкву. І канешне, пагутарыць з жыхарамі, працаўнікамі, якія перажылі ці адно гора-ліхалецце разам з роднай зямлёй, спрадвеку шчыравалі на ёй.
У гэтым кутку Гомельшчыны хацелася праехаць па Кацярынінскім шляху, пабачыць у вёсцы Гадзічава і не менш знакамітую царкву. І канешне, пагутарыць з жыхарамі, працаўнікамі, якія перажылі ці адно гора-ліхалецце разам з роднай зямлёй, спрадвеку шчыравалі на ёй.

Добрая душа
Працяглая тут вуліца Чырвонаармейская. Скіравалі мы ў дом Таццяны Басавай, адзначанай за старанную працу медалямі, падзякамі. Скручаныя пальцы на руках невысокай, увішнай бабулі сказалі самі за сябе. Калі яна адчыніла дзверы з калідора, з яго адзін за другім выскачылі каты і коткі самай рознай масці – і шэранькія, і рыжыя, і чорна-белыя, мо штук 25! «Хадзець!» – гучна камандавала ім цётка Таццяна. Кацяняты віліся каля старой бы малеча, і яна так шчасліва ўсміхалася гэтай сваёй цяперашняй «ферме».
– Сынок мой паспрыяў таму, каб у нас Сула адрадзілася. Зараз ён служыць у царкве ў добрушскай Карме, айцец Феадосій, – не без гонару расказала матуля. – Людзі пастаянна падкідваюць да храма коцікаў. Вось ён збірае і мне прывозіць сюды, на прастор, на выхаванне.
Дзіця вайны, Таццяна Сяргееўна згадала, як сямігадовай дзяўчынкай хавалася разам з вяскоўцамі ў рве за могілкамі, калі прыйшлі акупанты. Яна старэйшая з васьмі дзяцей. «Маці 13-літровы чыгун баршчу зварыць, і ўсё. Ні хлеба, ні якіх прысмакаў... Гнілой бульбай харчаваліся, травінай якой першай веснавой... Цяпер у мяне толькі сястрыца Райка ў Гадзічаве і брат Іван у Маркавічах. Добра, што сынок пастаянна адведвае. Харошы...» – бы на споведзі дзялілася Сяргееўна.

Дзе яна толькі не працавала! У Дабранцы на пякарні хлеб выпякала, у сваіх мясцінах торф нарыхтоўвала. Потым падалася ў Мінск, нанялася ў сям’ю габрэяў дзіця, дзяўчынку, даглядаць. Калі дадому вярнулася, на цагельны завод «Керамік» уладкавалася: здымала цэглу, рэзала, на тачкі грузіла. Але найбольш працягла ў печ тую цэглу загружала.
«І ў паляводстве шчыравала, і каровак даіла. Усю жысць у калхозе. З маткай за нядзелю па тры гектары жыта сярпамі зжыналі!» – сведчыла бабуля пра сваю працоўную доблесць. Перажыла яна і смерць сына.
З гісторыі вёскі
У XVIII стагоддзі яна была ў Гомельскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. У 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, праз тры гады ўжо ў маёнтку графа П. А. Румянцава-Задунайскага, а потым князя І. Ф. Паскевіча, у Маркавіцкай воласці Беліцкага, а з 1852 года – Гомельскага павета. 730 жыхароў было ў Гадзічаве ў 1834 годзе, калі вёска была ў Мікалаеўскай эканоміі Гомельскага маёнтка.

У першай палове XIX стагоддзя ў цэнтры Гадзічава пабудавана царква.
У 1886 годзе ў вёсцы 171 двор, 955 жыхароў, меўся вятрак.
215 двароў і 1181 жыхар у 1897 годзе: працуюць школа граматы, лаўка, карчма.
Найбольшая колькасць жыхароў у Гадзічаве была ў 1909 годзе – аж 1757!
З 8 снежня 1926-га па 30 снежня 1927 года вёска з’яўляецца цэнтрам аднайменнага сельсавета Насовіцкага, а з 4 жніўня 1927 года – Церахоўскага раёна Гомельскай акругі.
Калгас тут арганізавалі ў 1930-м, мелася цагельня, на якой працавала 88 рабочых, тры ветракі, калодачная майстэрня, дзе 48 мужчын займаліся вырабам калодак для пашыву абутку.
120 вяскоўцаў загінулі на Вялікай Айчыннай вайне.
У 1959 годзе 705 жыхароў, вёска ў складзе калгаса «Чырвоны Сцяг» (цэнтр у Маркавічах).
Зараз у Гадзічаве, як паведамілі ў Маркавіцкім сельсавеце, пастаянна пражываюць 89 чалавек, з іх 42 працаздольнага ўзросту. Нядаўна прыдбала тут дом гамяльчанка Вера Самагулава, ураджэнка вёскі Карма Ельскага раёна. Кажуць, займаецца вершаскладаннем. Каля паўсотні дачнікаў шчыруюць у вёсцы з вясны да восені.
Бачыў Фідэля
У добра дагледжаным доме № 169 на Чырвонаармейскай пазнаёміліся з сям’ёй ветэранаў працы Мальцавых. Іван Іосіфавіч – дзіця вайны (нарадзіўся 9 верасня 1941-га) – шчыраваў у калгасе трактарыстам, брыгадзірам трактарнай брыгады, вёў улік зробленага і налічваў заробак.

Валянціна Мальцава любіць яркія фарбы на сваіх вышыўках
– Колісь у нашай гаспадарцы 55 трактароў было, гусенічныя «Беларусы»... – бы ўглядваючыся кудысь у сваё перажытае дзяліўся гаспадар з 40-гадовым працоўным стажам. – Я са сваім двухмятровым драўляным сажнем шыбую і замяраю, колькі хто ўзараў на палетках. А ў нядзелю людзі адпачываюць, а я сяджу і арыфмометрам падбіваю лічбы.
Падзяліўся суразмоўца ўспамінамі пра юнацкую службу ў арміі, калі яму, вайскоўцу ўрадавай сувязі СССР, давялося ў Кіеве, у час візіту Фідэля Кастра, дзяжурыць у ахове, бачыць кубінскага лідара ў адкрытым легкавіку. «Магутны чалавек, шыракаплечы волат!» – такія ўражанні вынес Мальцаў на ўсё жыццё.
Дзядзька Іван значна рухавейшы за гаспадыню Валянціну Ціханаўну: толькі што з’ездзіў на веласіпедзе ў краму ў Маркавічы. Жонка ж нядаўна перанесла дзве аперацыі і ўжо абапіраецца на кавінькі, каб выйсці на двор. Адпрацавала таксама годна звыш трох дзясяткаў у сельскай гаспадарцы, а ў вольную часіну любіла вышываць гладдзю. Яркія кветкі падузорнікаў для просцін, навалкі, ручнікі і зараз радуюць сваімі фарбамі не толькі гаспадыню.

Іван Мальцаў вядомы ў ваколіцах майстра пляцення лазовых кошыкаў і кашоў
– Чацвёра дзяцей выхавалі з мужам: трох дачок і сына. Лена ў Маркавічах, Люда ў Церусе, а Каця ў Гомелі. А Васіль наш аж у Пскове працуе на электрастанцыі, – падзялілася Ціханаўна. – У мінулым годзе дзеці завіталі сем’ямі і нам 55-годдзе вяселля зладзілі. Ды такое незабыўнае! Неспадзявана ўсе разам вароты расчынілі, ды давай стол у двары накрываць. Усё ўрачыста правялі, шчыра, вельмі нас парадавалі. Бацька спяваў сваю любімую песню «Окрасился месяц багрянцем».
Працавала на «Кераміку»
З чатырма дзецьмі аўдавела ў 1987-м Раіса Плашкова. А два гады таму не стала і сына Дзмітрыя. Старэйшы, Аляксандр, так сталася, жыве ў доме матулі, працуе на кацельні. «Як ні ёсць, але ж ніводзін з маіх дзяцей ніколі голас на мяне не павысіў. Засталіся без бацькі, адзін аднаго глядзелі, бо я на заводе «Керамік» працавала. Бывала, іду на змену, даю заданні: аднаму – травы нарваць для скаціны, другому – назбіраць шчаўя на суп, трэцяму – меншага глядзець. І выраслі, выкачаліся. Да працы прывучаныя. А цяпер потвары багата, асабліва ў горадзе: такая моладзь, што ў 30-гадовым узросце яшчэ ні дня працоўнага стажу, жывуць на бацькоўскіх пенсійных рублях».

80-гадовая Раіса Плашкова: «Колісь Сула ішла з канца нашай вёскі, праз усю яе наўсцяж і праз усе Маркавічы!»
Мы ледзь угаварылі працаўніцу сфатаграфавацца. Не прывыкла яна пазіраваць перад фотакамерай. Хаця сваім працоўным жыццём і мацярынствам даўно заслужыла быць уганараванай...
Вярталіся па Кацярынінскім шляху ў Маркавічы. Фантазіравалі, як тут колісь праязджала сама царыца. Кажуць, што гадзічаўцы чымсьці ёй не ўгадзілі. Праўда тое, ці не, меркаваць зараз цяжка. Здорава, што зараз гэтая дарога-шлях злучае жыхароў Гадзічава і Маркавічаў у час святкавання Сулы. Гэты абрад традыцыйна фіксуе шматфарбным фотарэпартажам наша «Гомельская праўда».
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196859
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160740
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160550
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156138
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125620
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115087
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109865
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102351
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93688
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91806



