Этнаграфічныя скарбы прадставяць у Лоеўскім музеі бітвы за Днепр

  • 3991
  • 10:16
  • 16.07.2020
  • Гомельская правда Тамара Віктарава
Поделиться
Адкрыццё выставы заўтра, 17 ліпеня.
Адкрыццё выставы заўтра, 17 ліпеня.

– Мы так святкуем Дзень этнаграфіі, дзень нараджэння Мікалая Міклухі-Маклая, які ў 1996 годзе прызнаны ЮНЕСКА Грамадзянінам свету. Гэтая асоба дзіўным чынам звязана і з нашым памежжам – Чарнігаўшчынай, – зазначыў cтаршы навуковы супрацоўнік Генадзь Сівохін. – Ёсць сведчанні, што яго прадзед, запарожскі казак Сцяпан Міклуха, вызначыўся пры ўзяцці Ачакава. Жыццё самога Мікалая Мікалаевіча звязана з Пецярбургам, Германіяй, ён вывучаў насельніцтва Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі і Акіяніі, папуасаў Новай Гвінеі. Мы ў гэты дзень пакажам вынікі этнаграфічнай працы музея за 35-гадовую яго гісторыю. Матэрыялы гэтага накірунку актыўна збіралі нашы папярэднікі Вольга Іванаўна Краўчанка і Вера Іванаўна Анісавец, жывучы марай асобнага памяшкання для такой экспазіцыі. Аднак і сёння большасць прадметаў знаходзіцца ў фондах. 

З аднаго боку, гэта будзе традыцыйная выстава, дзе на манекене можна пабачыць сялянскую вопратку – сукенкі, андаракі, спадніцы і многія іншыя рэчы. А суседнічаць з сівой мінуўшчынай будуць лічбавыя тэхналогіі: музейныя скарбы можна будзе паглядзець на экране, зайсці па піяр-кодзе і азнаёміцца з рэпетыцыямі, напрыклад, побытавых танцаў. 

Лоеўскія музейшчыкі імкнуцца адысці ад традыцыйнага погляду на этнаграфію як сяляназнаўства 18-га і першай паловы 19-га стагоддзяў. Тут будуць прадстаўлены і споведзі людзей, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны былі выгнаны гітлераўцамі на прымусовыя работы ў Германію, і тых, што прайшлі канцлагеры. Збор такіх сведчанняў актыўна вялі папярэднікі ў 90-я гады мінулага стагоддзя, сабрана вельмі шмат і дакументаў, і рэчаў. Будуць змешчаны і дакументы Рэчыцкага архіва, аўдыа, відэазапісы.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей