Душэўная повязь з вяскоўцамі. Народны абраннік, чый жыццёвы прыклад дае сілы для самаўдасканальвання

Настаўнік, дэпутат сельскага і Лоеўскага раённага Саветаў дэпутатаў Віктар Верамеенка – дзейсны дапаможца для землякоў.

Прайшлі гады, матэрыяльная база школы палепшылася. Зараз тут сучасныя лыжы з абуткам. Але ўсе памятаюць тыя першыя верамеенкаўскія на шнурках і гумачках.
У нашай вёсцы ёсць невялікі вадаём Застаў. А гэта азначае: узімку магчыма арганізаваць яшчэ адну папулярную гульню. Усе выхаванцы Верамеенкі калектыўна чысцяць лядовую пляцоўку і... «трус не играет в хоккей!».
Неяк адзін з былых выпускнікоў школы, неабыякавы да яе лёсу і лёсу роднай вёскі, прывёз і падараваў шэраг сучасных трэнажораў. Віктар Сцяпанавіч з уласцівым імпэтам абсталяваў памяшканне, якое вобразна ахрысцілі «качалка». Настаўнік фізкультуры выкарыстоўвае магчымасці мясцовага спортінвентару на поўную моц, і ўрэшце рэшт, падлеткі паспяваюць да дзявятага класа стаць сапраўднымі сілачамі. Не пустуюць трэнажоры і летам. Кожны вечар у школе працуе спартыўная пляцоўка. Вучні з задавальненнем займаюцца не толькі на вуліцы, але і ў трэнажорным памяшканні.
І зараз, у час пандэміі, усе стараюцца дружыць са здаровым ладам жыцця, выконваючы адпаведныя патрабаванні масачнага рэжыму. Адны робяць сілавыя практыкаванні ў «качалцы», спартыўная зала збірае яшчэ аматараў футболу або валейболу, а за тэнісным сталом займаюць чаргу, каб паганяць тэнісны мяч. Працуе і маладзёжная секцыя. Прыходзяць вучні, дарослыя, якія даўно скончылі школу.
Арганізатарскія здольнасці Віктара Сцяпанавіча бязмежныя! Усе жыхары вёскі адчуваюць энтузіязм і адданасць любімай справе гэтага чалавека. Надумаў Верамеенка праводзіць у Крупейках свята Масленіцы. «Насельніцтва вёскі старэе, у Лоеў на свята мала хто з пажылых паедзе. А вось да мясцовага клуба нашы крупейкаўцы прыйдуць», – падзяліўся меркаваннем дэпутат.
Ініцыятыву Сцяпанавіча падтрымалі работнікі клуба. І вось ужо некалькі гадоў запар аднавяскоўцы з задавальненнем збіраюцца вясной у мясцовым парку. Адказныя за падрыхтоўку блінцоў з чаем і танцавальную праграму – работнікі клуба і бібліятэкі, а настаўнік Віктар Верамеенка рыхтуе спартыўныя спаборніцтвы «Кіданне валёнка», «Скачкі праз вяроўку», «Баі мяшкамі на бервяне», «Выжыманне гіры». Такія традыцыйныя забавы вабяць паўдзельнічаць і гасцей свята. Асабліва захапляе сваімі эмоцыямі перацягванне каната: жыхары вуліц сапернічаюць паміж сабою. Але кульмінацыяй свята з’яўляецца «пакарэнне» 8-мятровага слупа, які Віктар Сцяпанавіч усталёўвае са сваімі выхаванцамі.
Так з лёгкай рукі і дзякуючы ўпартай працы гэтага чалавека з’явілася ў нас сваё свята.
Традыцыйным стала і яшчэ адно, ужо зімовае свята, «Крупейкаўская лыжня». Былыя вучні пракладваюць яе з Верамеенкам і дапамагаюць настаўніку падрыхтаваць усё неабходнае для арганізацыі спаборніцтваў. На іх збіраюцца не толькі мясцовыя, але і многія маладыя людзі з Лоева і навакольных вёсак. У каго няма лыжаў, зноў жа звяртаюцца да Віктара Сцяпанавіча. Вызначаюцца пераможцы сярод юнакоў і дзяўчат. А на заканчэнні распальваецца вялікае вогнішча. Перамагае, як правіла, сяброўства.
Незабыўнымі для вясковых дзяцей з’яўляюцца і турыстычныя паходы з любімым настаўнікам. Кожнаму ён выража лавец (так называецца палачка, на якую нанізваецца сала для падсмажвання на вогнішчы). Улетку да яго вандровак па родных куточках далучаюцца ўсе рабяты, што прыязджаюць у вёску на адпачынак да бабуль і дзядуль.
Дзеці ведаюць настаўніка фізкультуры і захапляюцца з ім спортам, турызмам з дзяцінства, бо ён нікога ніколі не адштурхоўвае ад сябе! Не дзеліць на вясковых і прыезжых. Збіраюцца гуртам, бяруць палаткі, кацялкі, ловяць рыбу, вучацца разбіваць бівак, раскладаць вогнішча рознымі спосабамі. Пачынаючыя турысты прывучаны настаўнікам не пакідаць пасля сябе смецця і правільна паводзіць на прыродзе. А велапрабегі па месцах баявой славы па Лоеўшчыне! Неўпрыкмет дзеці далучаюцца да лепшых традыцый патрыятызму і выканання воінскага абавязку.
Шмат гадоў запар Віктара Верамеенку выбіраюць дэпутатам і раённага Савета, таму што гэты чалавек жыве лёсам малой радзімы, ён адказны і дзейны. Яго цікавіць усё: ці пачышчаная вуліца ад снегу, ці прыязджалі эмчээсаўцы адкатаць ваду ў час паводкі, ці не патрэбна якая іншая яго асабістая дапамога?
Памёр адзінокі чалавек у вёсцы. Здараецца, што наш Віктар Сцяпанавіч і клопаты пра пахаванне бярэ на сябе. Іншы раз ад старых людзей чуеш: «У Бывальках дагледзяць, а Сцяпанавіч пахавае».
Верамеенкі хапае на ўсё і ўсіх, ён турбуецца пра жыццё аднавяскоўцаў, ветлівы і прыязны да старых і маладых! Заўжды знаходзіць час выслухаць субяседніка, дапамагчы і нават проста абмеркаваць значныя сусветныя спартыўныя падзеі не толькі з фанатамі спорту, але і са сталымі суседзямі, якія цікавяцца гэтым.
Не адпачывае наш сельскі настаўнік і летам. Кіламетры за паўтары ад вёскі працякае Дняпро. Купацца на рэчку бацькі дазваляюць хадзіць толькі старэйшым дзецям. А што рабіць малечы? Яны таксама хочуць у спёку акунуцца ў ваду! І тут выручае настаўнік. Калі спякота пачынае спадаць, ахвочыя дашкольнікі збіраюцца каля яго дома. З дазволу бацькоў Сцяпанавіч вядзе іх на раку. Так усе крупейкаўскія дзеці паступова вучацца плаваць.
Усё жыццё адпрацаваў у школе настаўнікам Іван Іванавіч Арцёменка. Шасцёра дзяцей выгадаваў, ды лёс закінуў іх далёка ад роднай вёскі. Магіла ветэрана-педагога пэўны час была без таблічкі. Верамеенка ўзняў пытанне: як так? Чалавек перавучыў столькі пакаленняў дзяцей, а многія і не ведаюць, дзе ён пахаваны! На магіле Івана Іванавіча ёсць памінальная таблічка.
З такіх добрых дробязяў складаецца ўсё жыццё нашага Віктара Сцяпанавіча. Дробязь: абавязкова падабраць аднавяскоўца па дарозе і падвезці на сваім аўтамабілі, адвезці або забраць з бальніцы хворае дзіця, і пры гэтым ні капейкі за паслугу. Ды і проста пазычыць грошы тым, каму складаней.
Жонка Віктара Сцяпанавіча Ніна Уладзіміраўна працуе выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе. Сын Яўген скончыў універсітэт, адслужыў у арміі, ажаніўся. Маладыя падаравалі бацькам унучачку Паліну. А ў хаце нашага сельскага дэпутата заўсёды людзі, ім Верамеенка рады. Як і школа, так і яго дом з’яўляюцца цэнтрам вёскі.
Колькі такіх памятных імгненняў у настаўніка Віктара Верамеенкі і яго выхаванцаў розных узростаў!
У нашай Крупейкаўскай базавай школе вучні з першага класа становяцца на лыжы, бяруць у рукі тэнісную ракетку, спаборнічаюць за шахматнай і шашачнай дошкамі. Настаўнік фізкультуры натхняе! У залежнасці ад пары года Віктар Верамеенка робіць усё, каб забяспечыць школьнікаў усім неабходным. Зімой ладзіць лыжы, вясной і восенню рамантуе і рыхтуе гульнявыя мячы.
Віктар Сцяпанавіч перайшоў на працу ў родную школу ў 1991 годзе. Гэты перыяд быў складаны для ўсіх сфер дзейнасці ў дзяржаве, у тым ліку і ў адукацыі. Аднойчы Верамеенка выкупіў з крамы ўцэненага тавару ўсе лыжы для школы за ўласныя грошы. Імі дзеці карысталіся не толькі ў час заняткаў, але бралі іх на выхадныя дадому.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808