Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна адзначыла 110-годдзе
Значная дата – падзея для многіх пакаленняў вучняў, настаўнікаў і людзей, якія працавалі тут.

Гісторыя школы пачынаецца з першай паловы ХХ стагоддзя. У справаздачы па народнай адукацыі ў Мазырскім павеце запісана, што 11 снежня 1910 года адкрыта Дабрынскае аднакласнае народнае вучылішча. На гэта насельніцтва сабрала 40 рублёў.
На працягу сваёй гісторыі школа працавала як пачатковая, сямігадовая, сярэдняя. Першай настаўніцай чатырохкласнай у пачатку 1917 года была Раіса Савіч.
У 1929 годзе ў Дабрыні быў створаны калгас «Прагрэс». У вёску пачалі з’язджацца хутаране. Старшынёй калгаса прызначылі Сцепаніду Анішчанка. Яна разумела, што людзей патрэбна вучыць. Не без яе ўдзелу збудавалі новую школу з двума класнымі пакоямі і кватэрай для настаўніка. Пры ёй пачала працаваць вячэрняя школа для непісьменных жыхароў вёскі. А ў сваёй хаце старшыня калгаса часова размясціла дзіцячы садок.
Першы выпуск сямігодкі адбыўся ў 1939–1940 навучальным годзе. Да вайны дырэктарам школы працаваў Андрэй Хрушчоў, завучам быў Яўхім Шматаў, настаўнікамі – Пананайка, Фяськоў, Мазурэнка (на жаль, іх імёны не захаваліся). Усе яны абаранялі нашу Радзіму і загінулі на фронце. У гады вайны дзеці ў вёсцы не вучыліся, а ў школе размяшчалася нямецкая канюшня.
У студзені 1944 года Дабрынь была вызвалена. І ўжо ў сакавіку ўзнавіла сваю работу школа. Яна размясцілася ў двух будынках, таму што жадаючых вучыцца было шмат. Настаўнікамі ў гэты час былі толькі жанчыны.
Шмат выдатных педагогаў уклалі сваю душу ў вучняў.
Іх імёны заўсёды будуць з цеплынёй узгадваць у сценах гэтай навучальнай установы і за яе межамі. Гэта сапраўдныя прафесіяналы, умелыя арганізатары, працавітыя, чулыя, сардэчныя і прынцыповыя людзі.
Прыемна ўсведамляць, што абсалютная большасць выпускнікоў школы варты яе рэпутацыі. Сярод іх знакамітыя вайскоўцы, героі і франтавікі, кіраўнікі, дактары навук, суддзі, народныя артысты, удзельнік Алімпійскіх гульняў і другія выдатныя людзі.
Педагагічны калектыў, які з 2007 года ўзначальвае Аляксандр Пазняк, заўсёды крочыць у нагу з часам, не забывае пра традыцыі і ўсталёўвае кантакты з замежнымі калегамі.
Сёння Дабрынская школа – асаблівая тэрыторыя: рэсурсны, метадычны, інфармацыйны, сацыякультурны цэнтр. На яе базе праводзяцца раённыя, абласныя семінары і адкрытыя ўрокі, майстар-класы, ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца». Тут створаны ўсе ўмовы для таго, каб дзеці паспяхова спасцігалі навукі, вучыліся думаць, тварыць, любіць і берагчы родную зямлю.

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808