Да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Шамякіна і Івана Мележа Гомельская абласная бібліятэка праводзіць акцыю

  • 4104
  • 11:36
  • 21.01.2021
  • Гомельская правда
Поделиться
У 2016 годзе ў абласной бібліятэцы былі створаны музейныя экспазіцыі, прысвечаныя нашым слынным землякам.
У 2016 годзе ў абласной бібліятэцы былі створаны музейныя экспазіцыі, прысвечаныя нашым слынным землякам. 

Мележ.jpg шамяк.jpg
Іван Мележ                                                                       Іван Шамякін

Сёлетні год – знакавы для нашай Гомельшчыны і наогул для ўсёй Беларусі: спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна (30 студзеня) і ўсяго праз тыдзень (8 лютага) 100-гадовы юбілей Івана Мележа. 

Абласная бібліятэка аб’явіла акцыю «Падары музею экспанат». Сама назва гаворыць за сябе. Магчыма, у вас захаваліся рэдкія фотаздымкі нашых народных пісьменнікаў або іх асабістыя рэчы, кнігі з аўтографамі, сувеніры, календары з выявай класікаў – аддзел краязнаўства абласной бібліятэкі з задавальненнем прыме іх у дар. «Для нас мае значэнне любая рэч, якая мае адносіны да гэтых пісьменнікаў. Усе прадметы-дарункі зоймуць дастойнае месца ў нашых экспазіцыях. Будзем вам вельмі ўдзячны, а ваша імя назаўжды застанецца ў гісторыі не толькі бібліятэкі, але і горада», – гаворыцца ў звароце супрацоўнікаў бібліятэкі да гамяльчан і жыхароў рэгіёна.

Звяртайцеся ў аддзел края­знаўства Ленінкі (другі паверх) альбо па тэлефоне 33-90-63.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей