Да 100-годдзя народнага пісьменніка Івана Шамякіна: класік пачынаў друкавацца у «Гомельскай праўдзе»

Век назад у вёсцы Карма Добрушскага раёна прыйшоў у гэты свет будучы аўтар 130 кніг, што выйдуць агульным тыражом звыш 25 мільёнаў экземпляраў.

Іван Шамякін з дачкой Таццянай і ўнучкамі Марыяй і Славянай. 12 ліпеня 2002 года
12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п’ес, некалькіх дзясяткаў апавяданняў на рахунку Івана Пятровіча Шамякіна, адметнага майстра сюжэтаў, падказаных перажытым асабіста, землякамі, шматлікімі сустрэчамі на дарогах двух стагоддзяў.
Здаецца, зусім нядаўна была і апошняя наша сустрэча ў Пятроў дзень 2002 года, калі па рэдакцыйным заданні «Гомельскай праўды» ездзіла ў складзе дэлегацыі Гомельшчыны на сустрэчу з класікам на яго дачу ў Ждановічы. Жыве ў сэрцы тая дабрыня і шчырасць, з якой прывітаў нас Іван Пятровіч. Памятаецца, як па-гаспадарску клапаціўся ён пра будучыню роднай зямлі, цікавіўся набыткамі маладых пісьменнікаў нашага краю, дзяліўся ўласнымі развагамі пра творчасць, перспектывы кнігадрукавання... І вось я чэрпаю з друкаваных дзённікавых запісаў Івана Шамякіна 1980–1995 гадоў, на мой погляд, тое, чым і сам ён хацеў бы ў гэты свой юбілей падзяліцца з землякамі.
«Успаміны выцягваеш са скарбонкі памяці, як старыя забытыя рэчы з глыбокай скрыні. Не помніш, што там ляжыць, а дастаеш адно, другое і ўспамінаеш, што павінна быць яшчэ трэцяя рэч, чацвёртая, якія ў свой час былі дарагія і іх не выкінулі. Шмат што выкінута, як непатрэбшчына, і цяпер ні з якога куфра яго не выцягнеш...
Успамінаю перадваенныя гады. На першых курсах тэхнікума, пакуль не пачаў падрабляць, я нярэдка галадаў. Прыязджаў дадому – і ў маці не знаходзілася шматка сала, галкі масла, каб даць мне з сабой. Употай ад бацькі яна ішла да дырэктара падсобнай гаспадаркі запалкавай фабрыкі (гаспадарка была ў трохстах метрах ад леснічоўкі) і пазычала ў тоўстага Букатага дзясятку нейкую, каб я паехаў не з пустымі рукамі.
Бацьку здавалася, што 60 рублёў маёй стыпендыі дастаткова на пражыццё, няма чаго шыкаваць. Сам ён атрымоўваў рублёў 120, па-мойму, не больш. Помню: калі я пайшоў у школу, бацькаў аклад раўняўся 20 рублям. Мне купілі першыя боты, яны каштавалі пяць рублёў; бацька шкроб патыліцу перад паездкай у Дабранку і мацюкаў шаўца-яўрэя пасля пакупкі: вот жа, гад, здзёр дык здзёр – ажно пяць рублёў!
Чаму я пайшоў у тэхнікум будаўнічых матэрыялаў? Што мы, вясковыя дзеці, пасля сямі класаў ведалі? Прачыталі аб’явы ў газеце, і падаліся. Помню, што вельмі хацелася ў аўтадарожны (Шапятовіч канчае аўтадарожны), але не хапіла ўзросту. А вучыцца хацелася. Мне – вельмі хацелася. У сёмы клас я за сем кіламетраў хадзіў, як на свята. Аб гэтым я пісаў у «Карэннях...» Самыя яркія ўспаміны – практыкі на заводах у Данбасе, у Кастраме і асабліва дыпломная на цэментавым заводзе ў Росі, куды ў студзені 1940 года, неўзабаве пасля вызвалення Заходняй Беларусі, былі накіраваны лепшыя студэнты, камсамольцы, – Міша Бахун, Жэня Крахмалаў і я.
* * *
...У Церусе не было вялікіх надзелаў, бо зямлі ворыўнай навокал было мала. Вёска лясная, прырэчная – побач Сож...
Церуха – вёска патомных бондараў. Бочкі, цэбры, вёдры церухскія ішлі першым гатункам, мелі, як цяпер сказалі б, знак якасці. У 20–30-х гадах (XX стагоддзя – заўвага аўтара) там дзейнічала бандарная арцель прамысловай кааперацыі. Славілася на ўсё наваколле. Выводжу з расказаў старых, што была гэта разумная арганізацыя: улетку людзі працавалі на зямлі, зімой рыхтавалі клёпку, рабілі бочкі з нарыхтаванай у мінулы бандарны сезон і высушанай за лета клёпкі. Той жа Даніла Кротаў сказаў мне: «Церуха жыла бедна, але ніколі не галадала. Ні ў цяжкім трыццаць трэцім, калі побач – у Гарнастаеўцы, Сямёнаўцы, Краўцоўцы былі нават смяротныя выпадкі. Ці падчас нямецкай акупацыі». Праўда, Маша расказвае, як іх сям’я галадала вясной 1942 года, дагэтуль успамінае са страхам. Але лес, Церуха (рэчка) і Сож ратавалі нават у той крытычны час. Пасля, у наступную ваенную зіму, бандарства памагло стварыць запас на такую ж галодную вясну 1943 года. Філат Азаравіч (цесць І. Шамякіна – заўвага аўтара) і сын Мікалай рабілі бочкі, Вольга (сястра Марыі Філатаўны) выпрашвала ў старасты ці багацейшага суседа каня і з братам везлі гэтыя бочкі ажно на Украіну, у багацейшае Задняпроўе, і там мянялі на збажыну. А Маша рабіла яшчэ больш цяжкую і рызыкоўную справу: каня кожны раз не напросішся, і яна на санках-самацяжках везла бочкі, цэбры ў Навабеліцу на рынак – за дваццаць кіламетраў. Везла па шашы Гомель – Чарнігаў, па якой хадзілі нямецкія ваенныя машыны. Аднак дэталі ваеннага жыцця я паказаў у «Трывожным шчасці». Увесь быт таго часу падказаны жыццём Церухі і канкрэтна сям’і Кротавых...
* * *
Мурмашы. Батарэя. Вучэбная, баявая. Жывём у зямлянцы, цэлы ўзвод у адной зямлянцы. Без вентыляцыі. Няма чым дыхаць. Ды ў дадатак яшчэ – палярная ноч. Ганяюць нас, як сідаравых коз. Амаль штоночы – баявыя трывогі. І не адна. Дзве, а то і тры. Задача: навучыцца за мінуту апрануцца, дабегчы да гарматы, расчахліць, далажыць аб гатоўнасці. Нямногія з гэтых навыкаў спатрэбіліся ў часе вайны, бо адразу ўзніклі зусім іншыя ўмовы. Пэўны аўтаматызм дзеянняў зенітчыку патрэбны. Але больш за ўсё патрэбна была баявая стральба. А мы за восем месяцаў вучобы ні разу не стралялі баявымі снарадамі – хаця б у неба, не па цэлі. А таму ў першыя дні вайны абсалютна не ўмелі страляць. Вайна навучыла. За тыдзень-два.
Я з удзячнасцю ўспамінаю сваіх байцоў: гамяльчаніна Раманава, іванаўца Кошалева, са сваіх калег камандзіраў Колю Літвінава, з якім мы разам скончылі тэхнікум, разам праслужылі пяць гадоў, разам ехалі, дэмабілізаваныя ў кастрычніку 1945-га, дадому, у адзін раён – Церахоўскі...
«Зеніт» – раман-успамін. Так і варта было вызначыць яго жанр. Увесь час, а гэта каля трох гадоў, пакуль пісаў, я жыў успамінамі пра людзей, з якімі ваяваў. Дзіўна, яны выплывалі з глыбінь памяці ў бяссонныя ночы. Я не помніў прозвішчы многіх, але выплывалі іх твары і іх дзеянні ў самых розных сітуацыях. Многія напісаныя раздзелы я перачытваў з асаблівым хваляваннем. Не помню, што пісаў у ваенных дзённіках, якія не захаваліся, думаю, што там былі голыя і не звязаныя, «не арганізаваныя» факты, але ўспаміны пра вайну ў гэтым дзённіку –
сухія і бледныя ў параўнанні з успамінамі раманнымі. Праца над «Зенітам» – своеасаблівая творчасць: сінтэз мемуараў і сачынення. Фантазіі нямала, як і ў іншых творах, але тут яна хораша «прыземлена», прывязана да асабіста перажытага... Буду жыць – трэба напісаць аналіз сплаву мемуараў і сачынення...
* * *
Пракопаўка. 1946–1947 г.г. Шэсць гадзін у школе. Сход у Будзішчы ці Чарацянцы – за чатыры кіламетры, сход, які з шасці да дзевяці збіраўся і пасля цяжка праходзіў. Я – ідэаліст, я верыў у свае палымяныя заклікі – што і кароў можна лёгка вырасціць, і поле... ўсё поле засеяць у самы сціслы тэрмін... з дзесяццю коньмі, з адным даваенным трактарам на два калгасы. Але зноў такі – гэта асобная тэма, часткова я рэалізаваў яе ў аповесці «Мост».
Вяртаўся галодны, змёрзлы, гадзін у дванаццаць ночы. У пакойчыку холадна. Столік на трох ножках прытулены ў куце, між вокнамі. У левым – шыбы з кавалкаў шкла, правае забіта фанерай. Пры ветры праз шыбы моцна дзьмула, часам раніцой са стала змяталі снег.
Сяджу ў шынялі, у шапцы. Пішу да трох ночы, хукаючы на азяблыя рукі. Пішу «Глыбокую плынь». Смяюся і плачу разам з героямі. І столькі радасці, што я ствараю іх, даю жыццё ім!
Вясной 1946 года мы літаральна галадалі, здаралася, па колькі дзён сядзелі ў лепшым выпадку на дзвюх-трох нішчымных бульбінах у дзень. Але працаваў я як апантаны. Меў у школе гадзін 30, вучыўся ў педінстытуце, цягнуў работу сакратара партарганізацыі, тэрытарыяльнай – шэсць страшэнна бедных калгасаў, у якіх было па 10–15 коней. І пісаў, акрылёны першай удачай. Не перастаю здзіўляцца, як удалося ўжо ў канцы 1947 года адмяніць картачную сістэму. Здзіўляюся не адмене, а таму, што паехаў я ў Гомель і накупляў прысмакаў: масла, кілбасы розных гатункаў, ікру, булкі, пячэнне. Безумоўна, вёска прадаўжала яшчэ галадаць. Селяніна абдзіралі як ліпу. Як мы выбівалі малако, мяса, воўну ў няшчасных удоў. Узяць няма чаго, але патрабавалі: давай! Запісвалі кіраўнікам сельсаветаў, калгасаў, сакратарам партарганізацый вымовы, выключалі з партыі.
Першы сакратар райкома Пятро Гарцуеў, прачытаўшы мае апавяданні, нарысы ў «Гомельскай праўдзе», шанаваў мяне, ставіўся строга, але з павагай. Калі Саюз пісьменнікаў парэкамендаваў мяне ў партшколу, у Гомельскім абкоме круцілі насамі: нейкі вясковы настаўнік! Гарцуеў падтрымаў мяне, разумеў чалавек, што вучыцца мне патрэбна. І я ўдзячны яму.
...Пленум – падзея таго даўняга часу, якая зрабіла глыбокае ўражанне і добра запомнілася на ўсё жыццё. Ехаў я назад у сваю Пракопаўку тузам. Пісаць пачаў з падвоенай энергіяй. Апавяданні, нарысы – каб зарабіць капейку, большасць з іх друкаваў у «Гомельскай праўдзе».
...У «Аповесці пра сябра» я пісаў, што выбарчыя дакументы я вёз у чужым паліто – Героя Савецкага Саюза Халяўкі. Больш як два гады не мог купіць паліто – хадзіў у шынялі. Толькі атрымаўшы 1200 рублёў ганарару за «Глыбокую плынь», я купіў на гомельскай таўкучцы кажушок. Звычайны, хатняга вырабу. Але ён запомніўся маім калегам. Яго доўга ўспаміналі... Кажушок гэты я насіў яшчэ першую зіму ў Мінску, хадзіў у ім у партшколу. Там, наадварот, папракалі: «Што ты паліто не купіш? Ганарары палучаеш!»
Вучыўся я завочна ў Гомельскім педінстытуце. Але калі першы год – у 1946-м – здаваў усе прадметы акуратна, то, зрабіўшыся пісьменнікам, стаў хадзіць з «хвастамі». Прыязджаў на сесію і акунаўся ў літаратурнае жыццё – у інстытуце, у «Гомельскай праўдзе». Беларускую літаратуру чытаў энтузіяст Карпачоў. Ён проста насіўся са мной, прымаў дома, частаваў, наладжваў выступленні, дапамагаў здаць цяжкія прадметы. Здаецца, уводзіны ў мовазнаўства ці штосьці падобнае, але блізкае да літаратуры, мудрагелістае, я пераздаваў разы са тры, уедлівы русак-выкладчык сароміў мяне: «Какой же вы писатель!»
* * *
Слухачы партшколы, не мінчане, павінны былі вучыцца без сем’яў.
Я не мог без сям’і. Назад я не вярнуўся, быў упэўнены: на перыферыю мяне не пашлюць, паступіў я на журналісцкае аддзяленне. А галоўнае: не ўяўляў жыццё без Машы, даволі было пяцігадовай разлукі. Да таго ж мы чакалі дзіця...
Пайшоў я да дырэктара школы Іллі Паўлавіча Кожара, былога камандзіра Гомельскага партызанскага злучэння. Чалавек гэты быў добры, на рэдкасць сумленны, але знешне суровы. Пасля мы былі ў найлепшых адносінах, ён стаў маім кансультантам па партызанскай тэматыцы. А тады ён адказаў коратка:
«На сямейных у нас няма жылля».
«Я не прашу інтэрнат, толькі дазвол. Я знайду кватэру...»
«Такі багаты?»
«Я пішу... Во», – і паклаў яму на стол карэктуру «Полымя» з другой часткай «Глыбокай плыні».
Гэта зрабіла магічнае ўздзеянне, напэўна. Кожар калі не чытаў, то чуў пра першую частку рамана. А там жа пра Гомельшчыну, і камандзір злучэння – Ружак (ззаду наперад – амаль Кажур).
Дазвол мне Ілля Паўлавіч даў. Больш таго, пасля – у час вучобы – апякаў і выхоўваў. Я многа прапускаў лекцый. За гэта ён караў. Іншых. Мяне разы два выклікаў і па-бацькоўску ўшчуваў...
* * *
Пра чытача нельга не думаць у мастацкім творы. Ва ўсялякім разе я, грэшны, заўсёды думаў. Мяне папракалі: працую на чытача. Не таіў гэтага, ганарыўся нават. А на каго ж працаваць? І чытачы любілі мяне. І гэта давала творчую радасць.
Шчаслівы той, хто застаецца ў памяці народнай. Мы, пісьменнікі, шчаслівыя: нас могуць забыць, але нас не выкідаюць, як палітыкаў... Кнігі нашы прасякнуты ідэалогіяй, якой мы служылі, але па сутнасці сваёй, па сюжэтах і характарах яны глыбока гуманныя, чалавечныя. Антычалавечнасць – аплёўванне чалавека і гісторыі, прыйшла з «свабодай» сённяшняй. Што пішуць! Што паказваюць! Жах! Страшна за дзяцей. А камусьці гэта трэба – зрабіць людзей жывёламі...
* * *
Грачанікава перацягнуў у Мінск я. Назначылі загадчыкам аддзела «ЛіМа». Далі кватэру, з якой ён выйшаў апошні раз 5 сакавіка. Харошы рэдактар быў. Шчыры чалавек. Яго любілі. І ніхто не запярэчыў, калі праз два гады на чарговым з’ездзе я прапанаваў выбраць яго намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў – трэба маладыя кадры. Равеснікі віталі яго выбранне. Працаваў ён шчыра, без палітыканства, на што часам хварэлі некаторыя калегі яго і равеснікі. Малады, энергічны, безадказны ў выкананні любога даручэння. Работа з маладымі, выступленні, паездкі – усюды Толя, вясёлы, дасціпны, разумна скептычны да шмат якіх нашых мерапрыемстваў, навязаных зверху. Але ён быў залішне добры, мяккі і... слабы. І гэтым карысталіся людзі, якія прыкідваліся сябрамі, а на самай справе – ворагі злыя.
* * *
З Мележам мы пачалі з добрага сяброўства. Асабліва калі ў 1953 годзе пасяліліся побач, на адной пляцоўцы, праз сцяну, я чуў, як ён кашляў, лёгкія ў яго таксама былі хворыя. Маша вельмі шкадавала яго... Калі не лічыць тых, на каго абрушыўся тапор рэпрэсій, Іван Паўлавіч Мележ, лаўрэат Ленінскай прэміі, трагічная фігура ў нашай літаратуры, у прыватнасці, у нашым ваенным пакаленні. Няхай жа будзе яму спакойна на тым свеце!
* * *
Мая тэорыя, якой я трымаўся: у рамане кожны раздзел будаваць як навелу: завязка, кампазіцыя, развязка, але кампанаваць раздзелы так, каб была агульная завязка, агульная развязка. Кульмінацыйных вяршынь можа быць некалькі. У «Снежных зімах» – кульмінацыя «ваенная», кульмінацыя «мірная», і ў Антанюка, і ў Надзі.
* * *
...Мне хораша пісалася ў Церусе. Прыемна адпачывалася. Я сябраваў з кіраўнікамі, з леснікамі. Ледзьве не штодня прагульваўся па казачным лесе да Пыхані – па дарозе, па якой некалі хадзіў у школу. Радасныя ўспаміны будзілі фантазію, асабліва калі працаваў над «Трывожным шчасцем». У Пыхані гасцінна сустракаў ляснічы Мікалай Нікіціч Палевікоў, цікавы і дасведчаны чалавек, выдатны знаўца сваёй справы – лесаводства. Сапраўдным святам было, калі прыязджаў Андрэй (Макаёнак), з маладой прыгожай Ленай, з малымі Алай і Сяргеем. Андрэй захапляўся спінінгам. Мы ехалі да Сожа і цэлы дзень сцёбалі блёснамі па вадзе, як правіла, без улову. А дзеці купаліся, гулялі на лузе. А які там луг! Які прастор! У мяне кожны раз дух захоплівала, як толькі выязджалі з цярухскага сасняку да старыцы Кажэўя. Якія назвы: Казары, Кажэўя, Качча!»

Раман «Петраград – Брэст», як і многія іншыя творы з аўтографам славутага земляка, займае годнае месца на кніжных выставах у бібліятэцы роднай Кармы

«Кнігі нашы прасякнуты ідэалогіяй, якой мы служылі, але па сутнасці сваёй, па сюжэтах і характарах яны глыбока гуманныя, чалавечныя»
...Пленум – падзея таго даўняга часу, якая зрабіла глыбокае ўражанне і добра запомнілася на ўсё жыццё. Ехаў я назад у сваю Пракопаўку тузам. Пісаць пачаў з падвоенай энергіяй. Апавяданні, нарысы – каб зарабіць капейку, большасць з іх друкаваў у «Гомельскай праўдзе».
...У «Аповесці пра сябра» я пісаў, што выбарчыя дакументы я вёз у чужым паліто – Героя Савецкага Саюза Халяўкі. Больш як два гады не мог купіць паліто – хадзіў у шынялі. Толькі атрымаўшы 1200 рублёў ганарару за «Глыбокую плынь», я купіў на гомельскай таўкучцы кажушок. Звычайны, хатняга вырабу. Але ён запомніўся маім калегам. Яго доўга ўспаміналі... Кажушок гэты я насіў яшчэ першую зіму ў Мінску, хадзіў у ім у партшколу. Там, наадварот, папракалі: «Што ты паліто не купіш? Ганарары палучаеш!»
Вучыўся я завочна ў Гомельскім педінстытуце. Але калі першы год – у 1946-м – здаваў усе прадметы акуратна, то, зрабіўшыся пісьменнікам, стаў хадзіць з «хвастамі». Прыязджаў на сесію і акунаўся ў літаратурнае жыццё – у інстытуце, у «Гомельскай праўдзе». Беларускую літаратуру чытаў энтузіяст Карпачоў. Ён проста насіўся са мной, прымаў дома, частаваў, наладжваў выступленні, дапамагаў здаць цяжкія прадметы. Здаецца, уводзіны ў мовазнаўства ці штосьці падобнае, але блізкае да літаратуры, мудрагелістае, я пераздаваў разы са тры, уедлівы русак-выкладчык сароміў мяне: «Какой же вы писатель!»
* * *
Слухачы партшколы, не мінчане, павінны былі вучыцца без сем’яў.
Я не мог без сям’і. Назад я не вярнуўся, быў упэўнены: на перыферыю мяне не пашлюць, паступіў я на журналісцкае аддзяленне. А галоўнае: не ўяўляў жыццё без Машы, даволі было пяцігадовай разлукі. Да таго ж мы чакалі дзіця...
Пайшоў я да дырэктара школы Іллі Паўлавіча Кожара, былога камандзіра Гомельскага партызанскага злучэння. Чалавек гэты быў добры, на рэдкасць сумленны, але знешне суровы. Пасля мы былі ў найлепшых адносінах, ён стаў маім кансультантам па партызанскай тэматыцы. А тады ён адказаў коратка:
«На сямейных у нас няма жылля».
«Я не прашу інтэрнат, толькі дазвол. Я знайду кватэру...»
«Такі багаты?»
«Я пішу... Во», – і паклаў яму на стол карэктуру «Полымя» з другой часткай «Глыбокай плыні».
Гэта зрабіла магічнае ўздзеянне, напэўна. Кожар калі не чытаў, то чуў пра першую частку рамана. А там жа пра Гомельшчыну, і камандзір злучэння – Ружак (ззаду наперад – амаль Кажур).
Дазвол мне Ілля Паўлавіч даў. Больш таго, пасля – у час вучобы – апякаў і выхоўваў. Я многа прапускаў лекцый. За гэта ён караў. Іншых. Мяне разы два выклікаў і па-бацькоўску ўшчуваў...
* * *
Пра чытача нельга не думаць у мастацкім творы. Ва ўсялякім разе я, грэшны, заўсёды думаў. Мяне папракалі: працую на чытача. Не таіў гэтага, ганарыўся нават. А на каго ж працаваць? І чытачы любілі мяне. І гэта давала творчую радасць.
«Шчаслівы той, хто застаецца ў памяці народнай»
Шчаслівы той, хто застаецца ў памяці народнай. Мы, пісьменнікі, шчаслівыя: нас могуць забыць, але нас не выкідаюць, як палітыкаў... Кнігі нашы прасякнуты ідэалогіяй, якой мы служылі, але па сутнасці сваёй, па сюжэтах і характарах яны глыбока гуманныя, чалавечныя. Антычалавечнасць – аплёўванне чалавека і гісторыі, прыйшла з «свабодай» сённяшняй. Што пішуць! Што паказваюць! Жах! Страшна за дзяцей. А камусьці гэта трэба – зрабіць людзей жывёламі...
* * *
Грачанікава перацягнуў у Мінск я. Назначылі загадчыкам аддзела «ЛіМа». Далі кватэру, з якой ён выйшаў апошні раз 5 сакавіка. Харошы рэдактар быў. Шчыры чалавек. Яго любілі. І ніхто не запярэчыў, калі праз два гады на чарговым з’ездзе я прапанаваў выбраць яго намеснікам старшыні Саюза пісьменнікаў – трэба маладыя кадры. Равеснікі віталі яго выбранне. Працаваў ён шчыра, без палітыканства, на што часам хварэлі некаторыя калегі яго і равеснікі. Малады, энергічны, безадказны ў выкананні любога даручэння. Работа з маладымі, выступленні, паездкі – усюды Толя, вясёлы, дасціпны, разумна скептычны да шмат якіх нашых мерапрыемстваў, навязаных зверху. Але ён быў залішне добры, мяккі і... слабы. І гэтым карысталіся людзі, якія прыкідваліся сябрамі, а на самай справе – ворагі злыя.
* * *
З Мележам мы пачалі з добрага сяброўства. Асабліва калі ў 1953 годзе пасяліліся побач, на адной пляцоўцы, праз сцяну, я чуў, як ён кашляў, лёгкія ў яго таксама былі хворыя. Маша вельмі шкадавала яго... Калі не лічыць тых, на каго абрушыўся тапор рэпрэсій, Іван Паўлавіч Мележ, лаўрэат Ленінскай прэміі, трагічная фігура ў нашай літаратуры, у прыватнасці, у нашым ваенным пакаленні. Няхай жа будзе яму спакойна на тым свеце!
* * *
Мая тэорыя, якой я трымаўся: у рамане кожны раздзел будаваць як навелу: завязка, кампазіцыя, развязка, але кампанаваць раздзелы так, каб была агульная завязка, агульная развязка. Кульмінацыйных вяршынь можа быць некалькі. У «Снежных зімах» – кульмінацыя «ваенная», кульмінацыя «мірная», і ў Антанюка, і ў Надзі.
* * *
...Мне хораша пісалася ў Церусе. Прыемна адпачывалася. Я сябраваў з кіраўнікамі, з леснікамі. Ледзьве не штодня прагульваўся па казачным лесе да Пыхані – па дарозе, па якой некалі хадзіў у школу. Радасныя ўспаміны будзілі фантазію, асабліва калі працаваў над «Трывожным шчасцем». У Пыхані гасцінна сустракаў ляснічы Мікалай Нікіціч Палевікоў, цікавы і дасведчаны чалавек, выдатны знаўца сваёй справы – лесаводства. Сапраўдным святам было, калі прыязджаў Андрэй (Макаёнак), з маладой прыгожай Ленай, з малымі Алай і Сяргеем. Андрэй захапляўся спінінгам. Мы ехалі да Сожа і цэлы дзень сцёбалі блёснамі па вадзе, як правіла, без улову. А дзеці купаліся, гулялі на лузе. А які там луг! Які прастор! У мяне кожны раз дух захоплівала, як толькі выязджалі з цярухскага сасняку да старыцы Кажэўя. Якія назвы: Казары, Кажэўя, Качча!»
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808