Броннае. Рэчыцкі раён
Адчула ўпершыню, што менавіта да гэтай вандроўкі не стасуецца рубрыка пра «адгалоскі». У Бронным Жмураўскага сельсавета пражывае 1301 чалавек, прычым 1084 – працаздольнага ўзросту.

Старшыня Жмураўскага сельсавета, ураджэнец Петрыкаўшчыны, Мікалай Найдзен не без гонару падзяліўся: менавіта на гэтай тэрыторыі двойчы за апошнія гады прызямляўся верталёт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. «Стараемся годна працаваць, каб быў парадак на нашых прыгарадных землях. Як бачыце, тут увасоблены колішні лозунг: у гэтых вёсках ужо наяве сцёрты ўсе адрозненні з горадам. Таму вясковае насельніцтва з гарадскімі запатрабаваннямі!»
З гісторыі вёскі
Броннае вядома з XVI стагоддзя. Тады было ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе – у Расійскай імперыі. З 1795-га па 1808 год тут праходзілі масавыя паўстанні сялян супраць прыгоннага права. У 1885-м – у Заспенскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. Паромная пераправа, капліца, школа граматы, тры магазіны былі ў Бронным у 1897 годзе. Да рэвалюцыі пражывала каля тысячы чалавек. Сем’і былі вялікія. Школа магла змясціць 30 дзяцей, таму вучыліся толькі хлопцы. Дзяўчаткі дапамагалі маці па хатняй гаспадарцы.
З 8 снежня 1926-га па 30 снежня 1927 года Броннае – цэнтр сельсавета. 20 лютага 1930 года (па сведчанні старажылаў) на агульным сходзе сялян быў утвораны калгас «Чырвонае
Дняпро». 195 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 21 лістапада 1943 года вёска вызвалена ад фашысцкіх акупантаў. У 1951-м землі Броннага і Жмураўкі аб’яднаны ў калгас імя Варашылава, які ў 1957-м перайменаваны ў «40 год Кастрычніка».
Зараз Броннае ў складзе саўгаса «Выток». Працуюць сельсавет, аддзяленне паштовай сувязі, сярэдняя школа, яслі-садок, ФАП, два магазіны. Гандлююць і індывідуальныя прадпрымальнікі, маецца прыватная цырульня.
Алена Аршанінава пераехала з сям’ёй з Рэчыцы ў Броннае 20 гадоў таму, зараз працуе паштальёнам
Носьбіты культуры
Бронненцы ва ўсе часы цягнуліся да кнігі. У 1930-я гады мінулага стагоддзя першым правадніком культуры тут быў кніганоша Васіль Атаманчук, 1903 года нараджэння. Уявіце сёння чалавека, які ў любое надвор’е пешшу пойдзе 7 кіламетраў у горад, а потым яшчэ столькі ж на зваротным шляху, каб прынесці землякам новыя кнігі? Васіль Іосіфавіч чытаў сам, перадаваў вяскоўцам, а потым яшчэ і абмяркоўваў з імі прачытанае...
Памяць пра гэтага чалавека і многіх іншых сялян, што ладзілі тут жыццё, дабіваліся поспехаў, адстойвалі ідэалы міру, цяпер захоўвае ветэран культуры, загадчыца бібліятэкі ў Бронным Галіна Кісель. Гэта яе працалюбствам, стараннем сабраны шматлікія альбомы з фатаграфіямі і матэрыяламі, якія ў наш час ужо на ўзроўні музейных каштоўнасцей. Захавана ў альбомах, успамінах людзей багата фальклорна-этнаграфічных звестак. На Дні беларускага пісьменства ў Слоніме ў 2019 годзе Бронненская бібліятэка адзначана дыпломам 2-й ступені па выніках 27-га рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу».
– Нас уганаравалі не толькі прыгожым дыпломам, а і грашовай прэміяй, – дзеліцца Галіна Кісель. – За яе мы і столь новую нацягнулі ў чытальнай зале, стала прыгажэй і ўтульней.
Галіна Мікалаеўна ў свой час ініцыявала «Зажынкі», «Свята вёскі», а яшчэ клубнае фарміраванне «Бібліятэчныя вячоркі». Жанчыны-пенсіянеркі збіраюцца разам, каб паспяваць, заняцца творчай работай. Мы пабачылі адметныя вышываныя рэчы, вазы, кошыкі самых розных канфігурацый, сплеценыя з газетных старонак. Здолела Мікалаеўна са сваімі артысткамі і дзетак далучыць да спадчыны продкаў: калектыву «Жавароначкі» таксама 32 гады!
Актыўнасць, накіраваная на стварэнне
Старшыня Жмураўскага сельскага Савета Мікалай Найдзен ва ўсіх справах абапіраецца на народную думку, не цураецца ветэранаў, якія закладвалі падмурак дабрабыту вёскі. Яго дарадцамі і памочнікамі з’яўляюцца ветэран педагагічнай працы, старшыня савета старэйшын Пятро Руды, выдатнік аховы здароўя, былая загадчыца ФАПа Ніна Гапоненка, сучасныя кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў, школ. Па-палеску разважлівы кіраўнік, педагог з 19-гадовым вопытам дырэктара школы, дзяліўся сваім роздумам пра выхаванне дзяцей:
– Змалку трэба прывучаць да працы, адназначна! Каб дзеці ведалі цану дабрабыту, спрабавалі сваімі рукамі зрабіць, зарабіць. Тады некалі будзе і блукаць па вуліцах пад чужымі палотнішчамі. Так, на школу многае кладзецца ў выхаваўчай справе, але ж і бацькі павінны кантраляваць сыноў і дачок, каб не разбэшчваліся. Чэсна кажучы, і мы з жонкай-педагогам рашыліся з райцэнтра пераехаць у вёску найбольш таму, каб сыны тут, на зямлі, важнейшыя ўрокі прайшлі.
Легенда пра паходжанне назвы вёскі Броннае, запісаная ад Лідзіі Рудэнка, былой настаўніцы беларускай мовы:
«Трое братоў-украінцаў, напэўна багатыя, вырашылі падняцца ўверх па цячэнні Дняпра і знайсці зручнае і цікавае месца для паселішча. Звалі іх Давыд, Гапон, Рудольф. Калі яны плылі па рацэ, спыняліся па берагах, аглядалі прасторныя лугі. Так паступова даплылі да месца, дзе цяпер наша вёска. Узышлі на бераг і былі захоплены, зачараваны незямной прыгажосцю. Тут так спадабалася братам, што вырашылі купіць участак для пасялення. Пабудавалі хаты непадалёк ад ракі, бы забраніравалі сабе гэтыя землі. Жаніліся, зладзілі сем’і, узялі прозвішчы згодна сваіх імёнаў: Давыдзенка, Гапоненка, Рудэнка, а вёску назвалі Броннае».
Нашчадкі гэтых прашчураў былі і першымі калгаснікамі, і змагаліся з фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную, а іх дзеці, унукі і праўнукі жывуць зараз на гэтай зямлі. І такая прывязка да свайго, роднага берага – адно з найвялікшых дасягненняў. Дыхтоўныя дагледжаныя хаты і сапраўдныя маёнткі на дняпроўскім беразе сведчаць пра тое, што жывуць тут людзі добра, заможна. І прыезджыя, улюбёныя ў вольную плынь ракі, лугавыя прасторы, «браніруюць» тут бераг сабе і дзецям.

Ці шмат сёння на нашай зямлі такіх іх, шматнаселеных пунктаў, ды з выгодамі, як у горадзе? Вёска гэта па прамой лініі з яшчэ дзвюма – Жмураўкай і Казазаеўкай – злучаецца з райцэнтрам Рэчыцай. На ўсім працягу – высокі бераг Дняпра-прыгажуна. Маляўнічыя мясціны, чароўныя, прывабныя для жыцця. Кошт жытла такі ж, як у горадзе, цэнтралізавана падведзены газ, вада. Рэчычане купляюць тут хаты для дач, а бронненцы, у сваю чаргу, набываюць кватэры ў райцэнтры. Большасць і працуе на прамысловых прадпрыемствах з годным заробкам. За два апошнія гады 36 зямельных участкаў выдзелены пад забудову маладым сем’ям.
Старшыня Жмураўскага сельсавета, ураджэнец Петрыкаўшчыны, Мікалай Найдзен не без гонару падзяліўся: менавіта на гэтай тэрыторыі двойчы за апошнія гады прызямляўся верталёт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. «Стараемся годна працаваць, каб быў парадак на нашых прыгарадных землях. Як бачыце, тут увасоблены колішні лозунг: у гэтых вёсках ужо наяве сцёрты ўсе адрозненні з горадам. Таму вясковае насельніцтва з гарадскімі запатрабаваннямі!»
З гісторыі вёскі
Броннае вядома з XVI стагоддзя. Тады было ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе – у Расійскай імперыі. З 1795-га па 1808 год тут праходзілі масавыя паўстанні сялян супраць прыгоннага права. У 1885-м – у Заспенскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. Паромная пераправа, капліца, школа граматы, тры магазіны былі ў Бронным у 1897 годзе. Да рэвалюцыі пражывала каля тысячы чалавек. Сем’і былі вялікія. Школа магла змясціць 30 дзяцей, таму вучыліся толькі хлопцы. Дзяўчаткі дапамагалі маці па хатняй гаспадарцы.
Ветэран працы, былая даярка Кацярына Гапоненка, актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці
З 8 снежня 1926-га па 30 снежня 1927 года Броннае – цэнтр сельсавета. 20 лютага 1930 года (па сведчанні старажылаў) на агульным сходзе сялян быў утвораны калгас «Чырвонае
Дняпро». 195 жыхароў вёскі загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. 21 лістапада 1943 года вёска вызвалена ад фашысцкіх акупантаў. У 1951-м землі Броннага і Жмураўкі аб’яднаны ў калгас імя Варашылава, які ў 1957-м перайменаваны ў «40 год Кастрычніка».
Зараз Броннае ў складзе саўгаса «Выток». Працуюць сельсавет, аддзяленне паштовай сувязі, сярэдняя школа, яслі-садок, ФАП, два магазіны. Гандлююць і індывідуальныя прадпрымальнікі, маецца прыватная цырульня.
Алена Аршанінава пераехала з сям’ёй з Рэчыцы ў Броннае 20 гадоў таму, зараз працуе паштальёнам
Носьбіты культуры
Бронненцы ва ўсе часы цягнуліся да кнігі. У 1930-я гады мінулага стагоддзя першым правадніком культуры тут быў кніганоша Васіль Атаманчук, 1903 года нараджэння. Уявіце сёння чалавека, які ў любое надвор’е пешшу пойдзе 7 кіламетраў у горад, а потым яшчэ столькі ж на зваротным шляху, каб прынесці землякам новыя кнігі? Васіль Іосіфавіч чытаў сам, перадаваў вяскоўцам, а потым яшчэ і абмяркоўваў з імі прачытанае...
Ураджэнка Шклоўшчыны Ніна Гапоненка – актывіст грамадскага жыцця вёскі, 44 гады ўзначальвала ФАП у Бронным, адзначана медалём «За працоўную доблесць», граматай Вярхоўнага Савета БССР
Памяць пра гэтага чалавека і многіх іншых сялян, што ладзілі тут жыццё, дабіваліся поспехаў, адстойвалі ідэалы міру, цяпер захоўвае ветэран культуры, загадчыца бібліятэкі ў Бронным Галіна Кісель. Гэта яе працалюбствам, стараннем сабраны шматлікія альбомы з фатаграфіямі і матэрыяламі, якія ў наш час ужо на ўзроўні музейных каштоўнасцей. Захавана ў альбомах, успамінах людзей багата фальклорна-этнаграфічных звестак. На Дні беларускага пісьменства ў Слоніме ў 2019 годзе Бронненская бібліятэка адзначана дыпломам 2-й ступені па выніках 27-га рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу».
– Нас уганаравалі не толькі прыгожым дыпломам, а і грашовай прэміяй, – дзеліцца Галіна Кісель. – За яе мы і столь новую нацягнулі ў чытальнай зале, стала прыгажэй і ўтульней.
Галіна Мікалаеўна ў свой час ініцыявала «Зажынкі», «Свята вёскі», а яшчэ клубнае фарміраванне «Бібліятэчныя вячоркі». Жанчыны-пенсіянеркі збіраюцца разам, каб паспяваць, заняцца творчай работай. Мы пабачылі адметныя вышываныя рэчы, вазы, кошыкі самых розных канфігурацый, сплеценыя з газетных старонак. Здолела Мікалаеўна са сваімі артысткамі і дзетак далучыць да спадчыны продкаў: калектыву «Жавароначкі» таксама 32 гады!
Актыўнасць, накіраваная на стварэнне
Старшыня Жмураўскага сельскага Савета Мікалай Найдзен ва ўсіх справах абапіраецца на народную думку, не цураецца ветэранаў, якія закладвалі падмурак дабрабыту вёскі. Яго дарадцамі і памочнікамі з’яўляюцца ветэран педагагічнай працы, старшыня савета старэйшын Пятро Руды, выдатнік аховы здароўя, былая загадчыца ФАПа Ніна Гапоненка, сучасныя кіраўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў, школ. Па-палеску разважлівы кіраўнік, педагог з 19-гадовым вопытам дырэктара школы, дзяліўся сваім роздумам пра выхаванне дзяцей:
– Змалку трэба прывучаць да працы, адназначна! Каб дзеці ведалі цану дабрабыту, спрабавалі сваімі рукамі зрабіць, зарабіць. Тады некалі будзе і блукаць па вуліцах пад чужымі палотнішчамі. Так, на школу многае кладзецца ў выхаваўчай справе, але ж і бацькі павінны кантраляваць сыноў і дачок, каб не разбэшчваліся. Чэсна кажучы, і мы з жонкай-педагогам рашыліся з райцэнтра пераехаць у вёску найбольш таму, каб сыны тут, на зямлі, важнейшыя ўрокі прайшлі.
Легенда пра паходжанне назвы вёскі Броннае, запісаная ад Лідзіі Рудэнка, былой настаўніцы беларускай мовы:
«Трое братоў-украінцаў, напэўна багатыя, вырашылі падняцца ўверх па цячэнні Дняпра і знайсці зручнае і цікавае месца для паселішча. Звалі іх Давыд, Гапон, Рудольф. Калі яны плылі па рацэ, спыняліся па берагах, аглядалі прасторныя лугі. Так паступова даплылі да месца, дзе цяпер наша вёска. Узышлі на бераг і былі захоплены, зачараваны незямной прыгажосцю. Тут так спадабалася братам, што вырашылі купіць участак для пасялення. Пабудавалі хаты непадалёк ад ракі, бы забраніравалі сабе гэтыя землі. Жаніліся, зладзілі сем’і, узялі прозвішчы згодна сваіх імёнаў: Давыдзенка, Гапоненка, Рудэнка, а вёску назвалі Броннае».
Нашчадкі гэтых прашчураў былі і першымі калгаснікамі, і змагаліся з фашысцкімі акупантамі ў Вялікую Айчынную, а іх дзеці, унукі і праўнукі жывуць зараз на гэтай зямлі. І такая прывязка да свайго, роднага берага – адно з найвялікшых дасягненняў. Дыхтоўныя дагледжаныя хаты і сапраўдныя маёнткі на дняпроўскім беразе сведчаць пра тое, што жывуць тут людзі добра, заможна. І прыезджыя, улюбёныя ў вольную плынь ракі, лугавыя прасторы, «браніруюць» тут бераг сабе і дзецям.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089
-
ПравдаБлог. Тихановская сделала шокирующее признание о своих доходах
- 15:58
- 26.02.2021
- 109867
-
Видеофакт: кто стоит в первых рядах на несанкционированных мероприятиях в Гомеле
- 16:35
- 27.08.2020
- 102353
-
На Гомельщине вводят обязательный масочный режим
- 10:11
- 09.11.2020
- 93689
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808