21 лютага – Дзень роднай мовы

21.02.2026 / Гомельская правда

Сонейка ўзышло, ранічку прынясло! Усё часцей і часцей можна пачуць ці ўбачыць аб'яву на нашай беларускай мове – роднай, сакавітай.

Адно з такіх слоў «ранічка», якое выклікае ўсмешку і цеплыню. Для нас звыклае прывітанне «Добрай раніцы» гаворыць пра тое, што мы жадаем вам добрага дня і настрою.

Калі ў нас халодная раніца, то становіцца зразумела, што на вуліцы сцюжа і трэба апранацца ў цёплыя рэчы. Успамінаюцца словы беларускага пісьменніка і мовазнаўцы Міколы Лобана: «Ранічкай і ў кажушку прабірае – дрыжыкі не можа суняць, рукі пацірае». А пачуўшы ласкавае «ранічка», разумеем – гэта самы пачатак дня, толькі-толькі ўзышло сонейка і сваімі промнямі сагрэла зямельку. Настала ранічка, пара падымацца і ўключацца ў новыя справы, якія нас чакаюць. Уранку, ці раніцай рупіцца зрабіць нешта добрае, чалавечнае.

Колькі ў нас усярэдзіне сардэчнай цеплыні, калі мы чуем: раніцай, ці раніцой, уранні, ці ранкам. Тых, хто рана ўстае, называюць раннімі птушкамі. «Малады, ды ранні» – гаворым пра вопытнага не па гадах чалавека.

Ранне марознае, празрыстае гэтай зімой. Пачынайце ранічку з душой.