Эх, Калядкі, бліны і аладкі!
12.01.2008 / Гомельская правдаКалядуюць у розных мясцінах па-рознаму, але аднолькава весела, з гумарам, каларытнымі прыпеўкамі. Напрыклад, жыхары вёскі Урыцкае, што ў Гомельскім раёне, штогод з задавальненнем сустракаюць падчас Калядаў сваіх аднавяскоўцаў — самадзейных артыстаў. Народны клуб аматараў нацыянальнай культуры “Скарбніца” Урыцкага рэгіянальнага цэнтра, якім кіруе Галіна Коваль, аб’яднаў каля 25 чалавек — ад школьнікаў да пенсіянераў. Яны адрадзілі многія абрадавыя святы — на Вялікдзень, Тройцу, Ражаство. А ў гэтыя калядныя дні артысты пабываюць, акрамя Урыцкага, таксама ў Старой Беліцы, камбінаце “Усход”.
Мікалай Бяльковіч