Круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі» пройдзе ў Мінску

19.02.2026 / Гомельская правда

20 лютага у 11.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць фарміраванне моўнай прасторы для юнага пакалення, у тым ліку новыя адукацыйныя стратэгіі і тэхналагічныя інавацыі; папулярнасць кантэнту на беларускай мове сярод моладзі; ўплыў сучасных медыя, літаратуры і навуковых дасягненняў на моўную папулярызацыю; вынікі ўзаемадзеяння дзяржаўных устаноў, навукоўцаў і дзеячаў культуры.

Эксперты:

  • Віктар Іўчанкаў – прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук (мадэратар);
  • Людміла Быкава – кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Ірына Булаўкіна – кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Вольга Зелянко – прарэктар па навуковай рабоце ДУА «Акадэмія адукацыі», доктар педагагічных навук, дацэнт;
  • Іван Саверчанка – дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Алена Васілевіч – загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук;
  • Ігар Капылоў – дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  • Наталля Яфімава – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
  • Галіна Шаблінская – загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм «Першага нацыянальнага канала» Беларускага радыё;
  • Аляксей Чарота – галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» выдавецкага дома «Звязда»;
  • Наталля Шапран – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
  • Яніна Каралева – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Арганізатарамі мерапрыемства будзе забяспечана прамая трансляцыя (https://www.youtube.com/live/LV9-ck5vOUw) на YouTube-канале РУП «Дом прэсы».